Сябры працягнуць змагацца за вызваленьне Казуліна

kazulin02.jpg

25 лістапада прадстаўнікі палітычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў наведалі калёнію “Віцьба”, дзе знаходзіцца ў зьняволеньні экс-кандыдат у прэзыдэнты Аляксандар Казулін. Да іх далучыліся рэгіянальныя актывісты зь Віцебску й Наваполацку.

Сябры й спадзьвіжнікі перадалі віншаваньні, лісты, паштоўкі й кнігі вязьню праз супрацоўніка калёніі. У гэты час праходзіла спатканьне А.Казуліна з роднымі ў будынку побач. Моцныя поклічы,” З Днём народзінаў!” “Свабоду  Казуліну!”узьняліся над віцебскімі абшарамі.
Да сымбалічнага крыжа, што стаіць пры дарозе насупраць калёніі, прысутныя ўсклалі кветкі.

У кароткім імправізаваным мітынгу ўзялі слова Анатоль Ляўковіч, Алег Волчак. Сябра Аляксандра Казуліна Сяргей Скрабец распавёў прысутным аб днях праведзеных разам ў няволі. У гэты ж дзень прайшлі акцыі салідарнасьці зь беларускім вязьнем сумленьня ў шматлікіх эўрапейскіх х краінах.