Уладзімера Шульжыцкага паўторна будуць судзіць за рэкляму "Свабоды"

Сёньня Смаргонскі суд перагледзіць сваё рашэньне ў адносінах да Уладзімера Шульжыцкага.

Раней судзьдзя Гарадзенскага абласнога суду І.Собалеў задаволіў скаргу Смаргонскай пракуратуры. Судзьдзя вырашыў накіраваць адміністрацыйную справу Уладзімера Шульжыцкага на перагляд у Смаргонскі суд.

У траўні міліцыянты затрымалі Уладзімера Шульжыцкага за тое, што ён раскідваў у паштовыя скрынкі самаробную рэкляму Радыё Свабода. Супраць яго склалі пратакол за тое, што ён нецэнзурна лаяўся.

Судзьдзя Аляксандар Квяткевіч апраўдаў Шульжыцкага з-за адсутнасьці правапарушэньня.

З гэтым рашэньнем на пагадзілася смаргонская пракуратура й абскардзіла рашэньне.

Паведамляе радыё Свабода