У Андрэя Клімава пагоршылася здароўе

klimau.jpg

Палітвязень Андрэй Клімаў з калёніі піша, што яму не хапае інфармацыі з волі. Палітвязень просіць сяброў і неабыякавых людзей дасылаць яму лісты. Сваю просьбу Андрэй Клімаў выказаў у лісьце да былога палітвязьня Валера Леванеўскага.

“Піша, каб ліставаліся зь ім у калёніі, і ўсім перадае прывітаньне, – расказвае Валер Леванеўскі. – Яму баліць сэрца, ён прастыў, у карантыне яму вельмі цяжка. У пакоі толькі два вязьні ня паляць, а ўсе астатнія паляць, дыхаць няма чым. Піша, што да канца ня верыў, што яго пасадзяць за такую рэч, як артыкул у інтэрнэце, і толькі цяпер ён гэта сапраўды ўсьвядоміў. Вось такія кароткія зьвесткі. Ён просіць усіх пісаць яму як мага болей, яму не хапае інфармацыі з волі”.

Андрэя Клімава асудзілі на два гады зьняволеньня ў калёніі строгага рэжыму за антыўрадавы артыкул у інтэрнэце. Паседжаньне суду было закрытым, таму многія падрабязнасьці справы невядомыя.

Адрас Клімава ў калёніі

247760

Гомельская вобласьць, г. Мазыр. ІК-20

Клімаву Андрэю Яўгенавічу

Ад канца 1990-х гадоў гэта ўжо трэцяе пакараньне Андрэя Клімава, якога ў сьвеце прызналі вязьнем сумленьня. Клімаў правёў 6 гадоў за кратамі пры ўладзе Аляксандра Лукашэнкі.

 

Па інфармацыі Хартыі97