У Баранавічах асуджаны маці і дачка Шапуцькі

baranavickisud.jpg

У Баранавічах прайшлі адміністрацыйныя суды над Ганнай і Тацьцянай Шапуцька. Маці і дачка былі затрыманы міліцыянтамі 10 верасьня разам зь іншымі актывістамі, якія сабраліся падтрымаць актывіста “Маладога Фронту” Яраслава Грышчэню.

Судзьдзя Баранавіцкага гарадскога суду Жана Капачэўская прызнала Ганну Шапуцька вінаватай у парушэньні артыкулаў 17.1 ( дробнае хуліганства) і 23.34 (арганізацыя або ўдзел у назаконным масавым мерапрыемстве) Кодэксу аб Адміністратыўных проавапарушэньнях РБ. Па двух артыкулах яна пакарана грашовымі штрафамі у памеры 2 і 3 базавыя велічыні. Матэрыялы на Тацьцяну Шапуцька будуць накіраваны на разгляд Камісіі па справах непаўнагадовых па месцы жыхарства ў Менск.

Па інфармацыі ПЦ Вясна