У Берасьці працягваюцца затрыманьні “рухаўцаў”

ruchzasvabodu.gif

У Берасьці затрыманы яшчэ двое актывістаў руху “За Свабоду” Віталь Сымонік і Паліна Панасюк. Яны спрабавалі перадаць ежу Андрэю Шарэндзе ў Маскоўскім судзе г.Берасьце, дзе яго павінны былі судзіць. Супрацоўнікі міліцыі ў грубай фізічнай форме запхнулі актывістаў у міліцэйскую машыну.

Нагадаем што сёньня зранку ў Берасьце каля пад’езду свайго дому быў затрыманы актывіст Руху “За Свабоду” Андрэй Шарэнда. Ён быў дастаўлены ў Маскоўскі РАУС г.Берасьце для складаньня пратаколу. Пазьней на ўваходзе ў будынак суду Маскоўскага раёну г.Берасьце быў затрыманы Раман Кісьляк.