У Гомелі затрымалі студэнтку праграмы Каліноўскага
10 красавіка ў Гомелі ля цырка невядомыя ў цывільным затрымалі актывістку Вольгу Дзімітрук. Студэнтка стыпендыяльнай праграмы Каліноўскага прыехала з Польшчы літаральна на пару дзён, каб разам з бацькамі правесьці велікодныя сьвяты.
Вольгу дапытвалі пра гомельскіх моладзевых актывістаў, перадусім тых, хто вымушаны цяпер жыць за мяжой. Дзяўчыне прапаноўвалі супрацоўніцтва і пагражалі праблемамі са здароўем.