У Гомелі затрыманы актывіст Зьміцер Жалезьнічэнка
Як паведамляе прэс-цэнтар moladz.org, Жалезьнічэнку затрымалі на вуліцы і павезлі нібыта ў Чыгуначны РАУС.
Кіраваў затрыманьнем чалавек, які прадставіўся як супрацоўнік Чыгуначнага РАУС Гомелю Сівец. Але адвакату Зьмітра Жалезьнічэнкі ў Чыгуначным РАУСе паведамілі, што міліцыянта з такім прозьвішчам у іх няма.
Паводле папярэдніх зьвестак, дэмакратычнага актывіста вінавацяць у згвалтаваньні.
Каля 21.00 каля дзясятка чалавек сабраліся ля РАУСу, дзе знаходзіцца Зьміцер. Міліцыянты паведамілі, што калі моладзь не разыдзецца, то супраць іх будуць ужытыя спэцыяльныя захады.
Выдатнік Зьміцер Жалезьнічэнка быў у гэтым месяцы выключаны з Гомельскага ўнівэрсытэту імя Скарыны за грамадзкую актыўнасьць.