У Мастах затрыманы Аляксандр Мілінкевіч

charnoby.jpg

Аляксандр Мілінкевіч затрыманы падчас правядзеньня сустрэчы з жыхарамі Мастоў. Зараз яго вязуць у Мастоўскі РАУС для дачы тлумачэньняў. Разам з ім затрыманыя і яшчэ некалькі ўдзельнікаў сустрэчы.

Сустрэча, на якой сабралося каля паўсотні мастаўчан працягвалася больш за гадзіну. Людзей цікавілі адмена ільготаў, асабліва для студэнтаў і чарнобыльцаў, а таксама чаму так шмат хлусьні ідзе з тэлеэкранаў і дзяржаўных газэтаў.

Напрыканцы сустрэчы да Аляксандра Мілінкевіча падыйшлі супрацоўнікі міліцыі і людзі ў цывільным і на вачах у прысутных змусілі яго праехаць у мясцовае аддзяленьне міліцыі.