У Наваполацку пройдуць пікеты ў падтрымку Казуліна
Наваполацк стаў адзіным на сёньняшні дзень горадам у краіне, у якім ўлады дазволілі пікет у падтрымку былога кандыдата на прэзідэнты, а зараз палітзьняволенага Аляксандра Казуліна.
Акцыя адбудзецца ў суботу, 28 ліпеня, з 16 да 18 гадзінаў ля Палацу будаўнікоў. Замоўцамі мерапрыемства сталіся прадстаўнікі левых сілаў і “Маладой Грамады”. Па словах аднаго з арганізатараў пікету моладзёвага актывіста Ігара Валяева, сярод гасьцей, якія прыедуць на мерапрыемства, чакаюцца юнакі і дзяўчынкі з розных гарадоў вобласьці і рэспублікі. Актыўны ўдзел у акцыі паабяцала прыняць дачка вязьня сумленьня Вольга Казуліна, паведамляе «Радыё Рацыя».
Да пікета рыхтуюцца адпаведныя плакаты і расьцяжкі. Праходзіць ён будзе пад сьцягамі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).
Хартыя97