У Нясьвіжы затрымана Наста Азарка

Учора позна ўвечары ў Нясьвіжы была затрыманая актывістка Маладога Фронту, Наста Азарка. Супрацоўнікі міліцыі схапілі дзяўчыну, калі яна вярталася дадому.

 

Стала вядома, што прадстаўнікі "праваахоўных ворганаў" затрымалі маладафронтаўку на падставе таго, што ў горадзе зьявіліся надпісы "Ганьба рэжыму!".  Цэлую ноч ноч дзяўчына правяла  ў Нясьвіскім РУУсе.