У Полацку затрымалі моладзь з налепкамі да Дня Волі

Учора ўвечары ў Полацку міліцыя затрымала актывіста БХД Сяргея Глінскага і Касю Салаўёву. У маладзёнаў былі знойдзены налепкі з заклікамі да Дня Волі 25 сакавіка.

 

На патрульным аўтамабілі іх даставілі ў гарадзкі адзьдзел унутраных справаў па падазрэньні ў расклейваньні налепак. У затрыманых узялі пісьмовыя тлумачэньні, на падставе якіх магчыма будуць складзены пратаколы аб адміністратыўным правапарушэньні. Праз гадзіну Глінскага і Салаўёву адпусьцілі.

 

Паводле ПЦ Вясна