У пракуратуры Севярынца распыталі пра крымінал і палітыку
Сёньня палітык хадзіў у пракуратуру Савецкага раёну па выкліку сьледчага Дзьмітрыя Агафонава ў якасьці сьведкі ў справе па забойстве менскага таксіста па прозвішчы Дзядзюля.
Злачынства было ўчынена ў ноч з 22 на 23 кастрычніка 2003 года побач з домам, дзе ў той час жыў Севярынец.
А выклікалі палітыка таму, што нібыта чалавек, які падазраецца ў забойстве, сказаў, што ехаў тады да Севярынца.
Але, як паведаміў Рацыі палітык, у тыя кастрычніцкія дні ён быў па-за межамі Беларусі – ва Украіне. Доказ гэтаму – адмысловы штамп памежнікаў у пашпарце.
Следчы вёў допыт каля гадзіны, задаючы Севярынцу пытанні ў асноўным па згаданай крымінальнай справе. Аднак гучалі пытаньні і што да палітычнай дзейнасьці. Прыкладам, сьледчы цікавіўся тым, у якую апазіцыйную арганізацыю ўваходзіць Павел Севярынец.
Паведамляе радыё Рацыя