Франка Вячорку затрымалі ў Ракаве

Сёньня міліцыянты затрымалі лідэра “Моладзі БНФ” Франка Вячорку і адвезьлі яго ў Савецкі ваенкамат Менску. Па дарозе, зь міліцэйскай машыны, Франак паведаміў:

“Супрацоўнікі міліцыі ўварваліся ў прыватны дом у мястэчку Ракаў, дзе я знаходзіўся ў сваёй дзяўчыны. Без ордэру на вобшук яны адпіхнулі гаспадыню і затрымалі мяне паводле ордэру на затрыманьне і дастаўку мяне ў ваенкамат. Адзін зь міліцыянтаў, намесьнік начальніка Менскай гарадзкой міліцыі спадар Ачапоўскі на пытаньне, ці падпадае мястэчка Ракаў пад юрысдыкцыю менскай гарадзкой міліцыі, адказаў: маўляў, ёсьць загад і мы яго выканалі”.

Франак Вячорка патлумачыў, што дагэтуль яму не дасылалі ніякіх позваў з ваенкамату.

Нагадаем, 22 сьнежня Франка Вячорку таксама гвалтоўна затрымалі і адвезьлі ў ваенкамат. Актывіст сказаў, што абскардзіў гэтыя дзеяньні ў пракуратуры Савецкага раёну. Ён зьбіраецца абскардзіць і сёньняшнія дзеяньні міліцыянтаў, якія ўварваліся ў прыватнае жыльлё.

 

Паводле Радыё Свабода

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.