Фінькевіч атрымаў паўтары гады зьняволеньня

s-artur02.jpg

Артур Фінькевіч прызнаны вінаватым у парушэньні распарадку папраўчай установы. Сам апазыцыянэр адразу пасья вынясеньня рашэньня заявіў, што не чакаў такого моцнага прысуду. У бліжэйшы час Фінькевіч зьбіраецца абскардзіць прыгавор.

 

Акрамя новага тэрміну, Фінькевіч павінен адбыць 15 дзён, якія ён не пасьпеў адседзець за графіці.

Нагадаем, працэс над ужо асуджаным за палітычныя графіці Артурам Фінькевічам распачаўся сёньня раніцай у Магілеве.

Але неўзабаве ён быў перапынены: Фінькевіч заявіў, што кепска сябе адчувае – у яго праблемы з сэрцам. Была выкліканая “хуткая дапамога”.

Фінькевіча абвінавацілі ў парушэньні рэжыму. Маладому апазыцыянэру пагражала тры гады калёніі.

Папярэдні тэрмін пакараньня Фінькевічу скончыўся 9 сьнежня, і каб не новая крымінальная справа, то ён бы ўжо вызваліўся.

Фотакарэспандэнтаў з судовага працэса выдалілі, у зале, дзе ён праходзіў, было каля паўсотні чалавек. Багата людзей падтрымлівалі Артура Фінькевіча на вуліцы.

Сам малады апазыцыянэр заявіў паседжаньні, што суд зьяўляецца палітычна матываваным. Таксама Артур Фінькевіч адзначыў перадузятае стаўленьне да яго з боку супрацоўнікаў спэцкамэндатуры. Так, па яго словах, яны часта па некалькі месяцаў не пускалі яго ў горад. Пры гэтым ён часткова прызнаў сваю віну ў парушэньні правілаў распарадку папраўчай установы. Усе эпізоды зьвязаны са спазненьнем на працу і з працы, а таксама са знаходжаньнем у стане алькагольнага ап'яненьня.

Паводле Фінькевіча, выпадкі, калі ў яго было зафіксавана ап'яненьне, зьвязаны з прыёмам лекавых сродкаў. Падсудны лічыць, што прычыны, па якіх ён парушаў распарадак, уважлівыя.

 

Паводле радыё Рацыя