Ціск на актывістаў
Актывісту партыі БНФ Юрыю Радзімоўскаму вынесьлі папярэджаньне на працы. Ён працуе на Бабруйскім АТ ”Фандок”, па дрэваапрацоўцы. Актывіст неаднаразова ўдзельнічаў у грамадскіх акцыях, меў штрафы й затрыманьні. У сувязі з гэтымі фактамі яго папярэдзілі, што яго далейшая праца будзе малавыніковай і безпэрспэктыўнай.