Чарговы акт вандалізму ў Курапатах
Невядомыя зламалі 35 крыжоў. Дзесяткі крыжоў выцягнутыя зь зямлі.
Пачынаючы ад вялікага крыжа “Пакутнікам Беларусі” зламаныя пры аснове ці выцягнутыя зь зямлі дзесяткі крыжоў, некаторыя нахіленыя.
Зламаная частка крыжоў, якія ўмацаваныя жалезнымі скобамі. Яны ляжаць на зямлі на ўскрайку лесу, пачынаючы ад ўваходу ў лес і да шашы з боку поля. Тут жа валяюцца плястыкавыя бутэлькі з-пад піва.
Паводле Радыё Свабода