Чарговы сход бацькоў
Cход бацькоў студэнтаў-каліноўцаў адбыўся нарыканцы жніўня. Былі адзначаны падзякай 8 дыплёмаў, якія ў гэтым годдзе абаранілі студэнты –каліноўцы, якія патрапілі ў Польшчу ў 2006 годзьдзе, адразу па сьлядах гарачых падзей Плошчы.”Гэтага ўдалося дамагчыся дзякуючы строгай дысцыпліне і мэтанакіраванасьці,”-засьведчыла маці студэнта- выпускніка Праграмы. Бацькам новых стыпендыстам было расказана пра ўмовы навучаньня і пражываньня ў Польскай рэспубліцы.
З грамадой бацькоў студэнтаў-каліноўцаў сустрэўся вядомы беларускі пісьменьнік, аўтар больш за 30 кніг прозы, гістарычных нарысаў і эсэ, лаўрэат прэміі “За свабоду думкі” Уладзімер Арлоў.” Гісторыя, дзе дзейнічаюць шэрыя “народныя масы “, без герояў, ваяроў, князёў, асьветнікаў, якую мы вывучалі ў савецкія часы, не цікавая.
Юнакам трэба ведаць пра носьбітаў свабоды, асоб, чые партрэты хацелася б павесіць над працоўным сталом ці над ложкам.
Таму я ажжыцьцявіў выданьні такіх кніг як “ Дзесяць вякоў беларускай гісторыі”, “Ад Полацка пачаўся сьвет“ , “ Адкуль наш род”, “Імёны свабоды”. Мае некаторыя кнігі таксама былі арыштаваныя на кароткі час, але потым усё ж трапілі да чытачаў. Кожны з маладзёнаў можа рэалізаваць свае пакліканьне, наколькі ў яго хопіць вернасьці сваім ідэалам,- “ пацьвердзіў Уладзімер Арлоў.
Журналіст Аляксандр Тамковіч пазнаёміў бацькоў студэнтаў са сваімі выданьнямі “Жанчыны”, “Асобы”, “ Будзіцелі” і іншымі.
Post new comment