ЧЭКІСТЫ ПРАПАНОЎВАЮЦЬ СУСТРЭЦЦА ЧАРГОВАМУ СТУДЭНТУ-КАЛІНОЎЦУ
Удзельнік праграмы імя Каліноўскага з Гомелю Даніла Пажараў меў ранкам у панядзелак незвычайную размову па тэлефоне. Чалавек на іншым канцы тэлефоннага дроту прадставіўся капітанам КДБ Аляксандрам Якаўлевым.
Чэкіст паведаміў пра сваё жаданьне пагутарыць са студэнтам і прапанаваў наведаць таго проста па хатнім адрасе хвілінаў праз 10. Тэлефонны суразмоўца Данілы Пажарава абачліва паабяцаў паказаць сваё службовае пасведчаньне, а таксама дадаў, што размова ня будзе тычыцца праграмы Каліноўскага.
Чэкіст паведаміў, што гутарка будзе тычыцца пытаньняў дзяржаўнай бяспекі. Яшчэ капітан Якаўлеў сказаў, што падобныя сустрэчы праводзяцца з усімі беларускімі грамадзянамі, якія часта ці падоўгу выязджаюць за мяжу.
Даніла Пажараў адмовіўся сустракацца з чэкістам – прынамсі, да таго моманту, покуль не пракансультуецца з юрыстам.
Паведамляе радыё Рацыя