Юхневіча і Сасіма пасадзілі да наступнага тыдня

20071012_sasim_yuhn_t.jpg

У судзе Фрунзенскага раёну Менску адбыўся разгляд адміністрацыйных справаў актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху Паўла Юхневіча і Мікіты Сасіма. Ім прысудзілі 7 і 5 сутак арышту адпаведна.

Абодва арыштаваныя былі абвінавачаныя ў нецэнзурнай лаянцы.

Кіраўнік аддзелу аховы правапарадку Фрунзэнскага раёну капітан Дзінас Лінкус вельмі рэзка размаўляў з журналістамі і паплечнікамі асуджаных актывістаў і на ўсе просьбы даваў адмоўныя адказы.

Ахоўнікі правапарадку не дазвалялі размаўляць з затрыманымі, не пагадзіліся перадаць ім ваду, ежу і цёплыя шкарпэткі. Журналістам не дазвалялі фатаграфаваць і рабіць у судзе аўдыё- і відэазапісы.

У суд была прывезеная вялікая колькасьць сьведкаў зь ліку супрацоўнікаў міліцыі , зь якіх толькі 1 здолеў адказаць на пытаньні судзьдзі. Сьведчылі ў судзе і жанчыны – маёр Натальля Цянуніна і капітан Натальля Булаўская – супрацоўніцы Фрунзэнскага РУУС.

Опэрупаўнаважаны Ханецкі падчас працэсу ня мог адказаць на пытаньні судзьдзяў, даваў супярэчлівыя паказаньні, ня мог назваць імя кіраўніка РУУС і ня ведаў нават, дзе знаходзіцца галоўны і чорны ўваход у будынак, спаслаўшыся на тое, што працуе там нядаўна.

Паўла Юхневіча і Мікіты Сасіма супрацоўнікі міліцыі Фрунзенскага раёну затрымалі ў мікрараёне Сухарава. У іх знайшлі інфармацыйныя матэрыялы пра "Эўрапейскі марш" – акцыю, якую дазволілі гарадзкія ўлады.

 

Радыё Свабода