Яшчэ аднаго каліноўца спрабавалі выклікаць у КДБ

svidzierski.jpg

Сёньня Сьцяпану Сьвідзерскаму патэлефанаваў супрацоўнік КДБ, які не назваў сваё прозьвішча й паспрабаваў запрасіць на прыватную размову. Са словаў Сьцяпана, ягоная знаёмая Кацярына Бычак пазнала па голасу супрацоўніка КДБ Аляксея Рынкевіча. На спробу высьветліць прычыну запрашэньня й чаму выклікаюць менавіта па тэлефону, супрацоўнік КДБ нічога не адказаў. Але сп. Сьвідзерскі лічыць, што гэта зьвязана з ягоным навучаньнем па праграме Каліноўскага.