"Я абураны тым, што робіцца"
Мне пішуць прадпрымальнікі. Мы маем праблему на праблеме. А што робіцца з прадпрымальніцкім рухам? Дзе нашы лідэры? Зноўку з незабітага ліса кажух шыюць? Трэба з гэтым завязваць. Колькі можна губляць час? Народ "сьпее", а што рабіць ня ведае. Згубім час - згубім ня толькі працу, але й Радзіму. Трэба ўсіх мабілізоўваць, адраджаць і развіваць нашу газэту й г.д. Калі не атрымаецца зьмірыць "лідэраў", трэба шукаць іншых. Але ўсё ж такі ведаем, умеем, галоўнае рабіць справу. Але чаму практычна ніхто зь іх мне ня піша? Баяцца? Я абураны тым, што робіцца. Mожа быць я проста чагосьці ня ведаю? Дай бы Бог.