Іван Роман даваў тлумачэньні ў пракуратуры
Журналіст Іван Роман быў выкліканы ў пракуратуру Ленінскага раёну для дачы тлумачэньняў, якія датычаць яго прафесійнай дзейнасьці.
Намесьнік пракурора Ленінскага раёну Аляксандр Абрамовіч зачытаў раздрукоўкі тэлефонных размоваў, зь якіх пракуратура робіць высновы, што Іван Роман зьяўляецца карэспандэнтам радыё Рацыя. Але журналіст адмовіўся даваць тлумачэньні, спасылаючыся на адпаведны артыкул Канстытуцыі РБ.
Нагадаем, што Іван Роман атрымаў папярэджаньне за дзейнасьць ад імя замежнае радыёстанцыі без акрэдытацыі.