Івашкевіча адпусьцілі
Судзьдзя Першамайскага раёну Юры Гарбатоўскі не знайшоў магчымым разглядаць справу старшыні аргкамітэту “Эўрапейскага маршу” Віктара Івашкевіча на падставе тых дакумэнтаў, што прадставілі міліцыянты. Пратаколы былі адпраўлены на дапрацоўку, а палітык вызвалены.
Нагадаем, Што намесьніка старшыні Партыі БНФ і аднаго з арганізатараў “Эўрапейскага маршу” разам з адным з кіраўнікоў Партыі камуністаў Беларускай Валерыем Ухналёвым затрымалі ўчора на выхадзе з кавярні “Эль Памідора”. Пасьля дастаўкі ў пастарунак палітыкаў адвезьлі ў выцьвярэзьнік. Затым Ухналёва адпусьцілі, а Івашкевіча адвезьлі складаць пратакол у Першамайскі РУУС.