Ізноў затрыманьні

Учора ўвечары супрацоўнікі міліцыі Маскоўскага раёну Менску затрымалі больш за дзясятак актывістаў моладзевага руху, сярод якіх былі прадстаўнікі незарэгістраваных “Маладой Беларусі”, “Маладога фронту”, кампаніі “Эўрапейская Беларусь”.

 

У міліцыю трапілі Марта Маісеенка, Паліна Кур’яновіч, Павал Юхневіч, Максім Вінярскі, Артур Фінькевіч, Уладзімер Сяргееў, Юры Пешкаў, Аляксей Янушэўскі ды іншыя.

А 19-й гадзіне маладыя людзі паспрабавалі правесьці акцыю салідарнасьці з палітвязьнем Аляксандрам Баразенкам каля Менскага сьледчага ізалятара. Іх затрымалі й адвезьлі ў міліцыю Маскоўскага раёну. Пасьля таго, як у затрыманых перапісалі пашпартныя зьвесткі і зьнялі адбіткі пальцаў, усіх адпусьцілі.

Аляксандр Баразенка, апошні фігурант у “справе 14-ці“, знаходзіцца пад вартай ад 27 кастрычніка. Яго абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў, якія нібыта мелі месца пад час студзеньскай акцыі прадпрымальнікаў. Днямі стане вядома дата суду.

 

Паводле радыё Свабода

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.