Інваліды абараняюць свае правы

29 траўня 2009 году а 10-й, у Фрунзенскім судзе г. Менска адбудзецца слуханьне справы аб кампэнсацыі маральнае шкоды, наненсенымі дыскрымінацыйнымі дзеяньнямі ў адносінах да інваліда.

Падставай для падачы зыску стала спроба наведаць 12 сакавіка 2009 году, зноў адкрыўшыйся пасьля рэканструкцыі Вялікі акадэмічны тэатар опэры і балета Рэспублікі Беларусь, Драздоўскага Сяргея і Патапенка Ўладзімера.,Негледзячы на шырока анансаваны нацыянальнымі СМІ прыстасаванасьць тэатру для наведваньня інвалідамі, Драздоўскаму і Патапенку не атрымалася патрапіць у тэатар па прычыне наяўных парушэньняў нормаў будаўніцтва. Спроба высьветліць сітуацыю ў адміністрацыі скончылася канфліктам. Дзяжурны па пульту не дазволіў прайсьці нават у фае службовага пад’езду. Пры гэтым, падчас усіх высьвятленьняў, людзей у калясках з супрацоўнікам аховы, у будынак уваходзілі і выходзілі грамадзяне.

Драздоўскі Сяргей, як і салідарныя зь ім Патапенка Ўладзімер і Канапліч Жанна, палічылі дзеяньні супрцоўнікаў аховы тэатру як дыскрымінацыйнымі па прызнаку інваліднасьці. На погляд сп. Драздоўскага, калі б яны не былі ў калясках, ім бы ніхто не перагароджываў бы дарогу. Гэта і стала падставай для зыску да ахоўніка.

 

 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.