“Маладыя дэмакраты” віншавалі Казуліна і апынуліся ў міліцыі
Затрыманьнем моладзевых актывістаў завяршылася ўчора акцыя салідарнасьці з палітычнымі зьняволенымі на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.
Міхаіла Пашкевіча затрымалі ў той момант, калі ён пачаў даставаць з заплечніка партрэты палітзьняволеных. Разам з Пашкевічам былі затрыманыя чальцы “Маладых дэмакратаў” Міхаіл Крываў, Сяргей Клюеў і Канстанцін Сіманкоў. Іх даставілі ў Цэнтральны РАУС Менску, адкуль праз пэўны час выпусьцілі, не складаючы пратаколаў.
Астатніх удзельнікаў акцыі, ужыўшы сілу, з Кастрычніцкага пляцу выціснулі байцы спэцназу.
Паводле радыё Свабода