“Прамываньне мазгоў” па-берасьцейскі

13 верасьня адміністрацыя Берасьцейскага дзяржаўнага ліцэя лёгкай прамысловасьці правяла прафілактычную гутарку з навучэнцамі аб недапушчальнасьці распаўсюду незарэгістраванай друкаванай прадукцыі.

Нагодай для такога выхаваўчага мерапрыемства стаўся факт складаньня пратаколу на навучэнку ліцэю Юлію Пашко. Яшчэ 26 жніўня на дзяўчыну быў складзены пратакол адміністрацыйнага затрыманьня. Міліцыя Маскоўскага раёну Берасьця затрымала Юлю па падазрэньні ў распаўсюдзе ўлётак. Цяпер гэты факт адміністрацыя ліцэя выкарыстала для запалохваньня іншых навучэнцаў.

 

Па інфармацыі ПЦ Вясна