16 траўня ў Менску распачалася акцыя.
16 траўня ў сталіцы распачалася моладзевая кампанія "Свабоду маладафронтаўцам!", прымеркаваная да маючага адбыцца 30 траўня суду над актывістамі гэтай арганізацыі. Дзесяткі заклікаў спыніць пераслед маладафронтаўцаў з`явіліся ў Мінску. Акрамя гэтага, моладзевыя актывісты, прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі і лідэры палітычных партый заклікаюць прыйсці 30 траўня а 14й гадзіне пад сцены суду Савецкага раёна г.Мінска (Лагойскі тракт,3), каб падтрымаць затрыманых актывістаў.