9 жніўня ў Гомелі быў затрыманы моладзевы лідэр Андрусь Цянюта

malady front.jpg

Рэгіянальны лідэр Маладога Фронту Андрусь Цянюта быў затрыманы ў цэнтры Гомеля на вуліцы Палескай невядомымі ў цывільным. Як высьветлілася, гэта былі супрацоўнікі праваахоўных органаў, якія суправадзілі моладзевага актывіста ў аддзел міліцыі Чыгуначнага р-на нібыта дзеля гутаркі. У пастарунку міліцыянты правялі дагляд асабістых рэчаў і, знайшоўшы ў Андруся Цянюты некалькі выданьняў незалежнай прэсы, сярод якіх была зарэгістраваная "Наша Ніва", склалі пратакол аб канфіскацыі і адміністратыўны пратакол аб незаконным распаўсюдзе друкаваных выданьняў. Варта адзначыць, што канфіскацыя праводзілася з парушэньнем заканадаўчых нормаў. Пасьля гэтага хлопца адпусьцілі.

Па інфармацыі  ПЦ Вясна