У Беларусі працягваецца практыка палітычнага прызыву

За апошнія паўтара гады шэраг грамадзкіх актывістаў у Беларусі патрапілі пад такую форму рэпрэсій як палітычны прызыў. Пры падобных абставінах і з парушэньнем працэдуры ў войску апынуліся Зьміцер Жалезьнічэнка, Алесь Каліта, Віталь Каратыш, Зьміцер Хведарук, Іван Шыла, Алесь Краўчэня й Франак Вячорка. Відавочна, што палітпрызыў накіраваны на фізычнае, інфармацыйнае, маральнае абмежаваньне волі актывістаў і запужваньне іншых паплечнікаў. У зімовым прызыве 2009 г. сталі відавочныя мэтады ўлады па фальсіфікацыі вынікаў мэдычных дасьледваньняў. Да таго ж, праглядаюцца мэтанакіраваныя дзеяньні супраць актывістаў, паколькі пераважная частка палітпрызыўнікоў была адлічана з навучальных устаноў па палітычных матывах.

На дадзены момант летні прызыў 2009 г. яшчэ ня скончаны. Пра тое, што праблема палітычнага прызыву зьяўляецца актуальнай, сьведчаць новыя падзеі вакол актывістаў Яўгена Скрабца й Андруся Цянюты, якіх прымусова прызываюць на вайсковую службу ў канцы верасьня.

Яўген Скрабец, актывіст берасьцейскага Маладога Фронту, адчуў значную ўвагу з боку ваенкамату яшчэ ў траўні гэтага году, хаця падчас зімовай прызыўной кампаніі Яўгену далі адтэрміноўку на 6 месяцаў у сувязі з дыягназам “вертэбрагенная люмбаішалгія”. Ён не ўхіляўся ад прызыўных мерапрымстваў, зьяўляюся па ўсіх позвах, аднак, з таго часу ваенкамат распачаў сапраўднае "паляваньне" на берасьцейскага маладафронтаўца, нават з выкраданьнем яго невядомымі людзьмі й гвалтоўным зьмяшчэньнем у шпіталь. На пададзеныя скаргі пракуратура не адрэагавала належным чынам. Да таго ж Яўген мае сур'ёзнае захворваньне сьпіны, зь якім паводле беларускага заканадаўства праходзіць вайсковую службу забаронена, але паўторная мэдычная камісія, якая адбылася па патрабаваньні ваенкамату, прызнала юнака прыдатным для службы ў войску. 21 верасьня хлапца накіравалі у чыгуначныя войскі ў Магілёўскую вобласьць. Усе рашэньні медыцынскай і прызыўной камісіі Яўген будзе абскарджваць у судзе.

Андрусь Цянюта, кіраўнік гомельскай філіі Маладога Фронту, меў адтэрміноўку ад войска ў сувязі з тым, што навучаўся ў Бранскай сельскагаспадарчай акадэміі. Але ў ліпені 2009 г. стаў атрымліваць позвы з ваенкамату на “прызыўныя мерапрыемствы”. Ваенкамат паведаміў, што Андруся адлічылі з акадэміі ў сувязі з дзіўнымі абставінамі, бо ўсе іспыты актывіст здаў. У акадэміі яму прадставілі неабгрунтаваны загад, падпісаны толькі кіраўніком канцэлярыі, які зараз ён абскарджвае ў Міністэрстве адукацыі Расеі і судзе. Да таго ж, Андрусь меў шэраг захворваньняў: скаліёз 2-ой ступені, сардэчная хвароба праляпс нейтральрнага клапана, якія супрацьпаказаныя для службы ў войску, але па патрабаваньню ваенкамату мэдыцынскія работнікі, што праводзілі паўторны мэдагляд, прыйшлі да выніку, што хлопец можа служыць у беларускім войску. 22 верасьня прызыўная камісія прызнала Адндруся прыдатным да службы, 25-га яго накіроўваюць у вайсковую частку г.Жлобін. Ён зьвярнуўся ў суд са скаргай на дзеяньні ваеннага камісарыяту, дзе асноўнай просьбай было прыпыніць прызыў да сканчэньня абскарджаньня беспадстаўнага адлічэньня з акадэміі.

Такім чынам, мы фіксуем захаваньне і разьвіцьцё практыкі палітычна матываванага прызыву на тэрміновую вайсковую службу актывістаў і лідэраў моладзевых арганізацый.

Мы заклікаем беларускую і міжнародную грамадзкасьць зьвярнуць увагу на выкарыстаньне гэтай жорсткай формы рэпрэсій у дачыненьні да прадстаўнікоў грамадзкай супольнасьці, а таксама зрабіць усё магчымае для спыненьня гэтай незаконнай практыкі і не дапусьціць яе пераўтварэньня ў сыстэмны мэханізм ціску й ізаляцыі актыўнай моладзі ў Беларусі.

ГА “Цэнтр па правах чалавека”
Камітэт абароны рэпрэсаваных “Салідарнасьць”
Праваабарончы Альянс (Вільнюс, Літва)
Праваабарончы цэнтр “Вясна”
Прававая дапамога насельніцтву (Кіеў, Україна)
Фонд разьвіцьця прававых тэхнялёгій (Кіеў, Україна)

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.