Смерць напярэдадні вясны

Год таму трагічна сышла з жыцця праваабаронца з Салігорску Яна Палякова. “Смерць напярэдадні вясны” так называецца фільм,прысвечаны гібелі Яны Паляковай, прэм’ера якога адбылася на сядзібе БНФ.У ёй ўдзельнічалі рэжысёр фільма Вольга Мікалайчык, дзеячы культуры,палітыкі, праваабаронцы. Імпрэзу вёў праваабаронца Вячаслаў Сіўчык. — Рэжым фактычна забіў Яну,—казаў ён. —На вялікі жаль, яна не першая ахвяра.Усе ве- даюць Ганчара, Захаранку,Красоўскага,Завадскага.Але да гэтага спіса магчыма дадаць шмат менш вядомых імёнаў. Факт,што мы сабраліся сёння, сведчыць: імёны ахвяраў не забытыя.Мы не маем права дапусціць далейшых трагедый. Мікола Статкевіч,палітык: Тое,што адбылося з Янай—як над ёй здзекваліся супрацоўнікі салігорскай міліцыі-- павінна застацца на плёнцы і ў памяці людзей. Фільм даст нам магчымасць убачыць праз гады, як гэта ўсё было. Бачыш Яну на экране –маладую, прыгожую-і становіцца і прыкра, і страшна, і сорамна.Можа ёй проста не хапіла крышачку цеплыні з боку сяброў у гэтыя вясеннія дні ,можа яна не дачакалася ўвагі. Думаеш міжволі, колькі людзей і сёння пакутваюць ад самавольства ўладаў. Ці ведаем мы пра іх? Калі мы не будзем падтрымліваць адзін другога,то проста загінем у адзіночку. Cяргей Панамароў,праваабаронца(Клецк): Солігорская трагедыя—трагедыя нацыянальнага масштабу,бо беларусы ўжо звыкліся жыць без правоў,не маючы ні суда, ні сумленнай міліцыі.У рэгіёнах шмат актыўных,разумных людзей, але яны цалкам залежаць ад мясцовых уладаў і стала знаходзяцца пад пагрозай страты працы. Яна і яе маці засталіся сам на сам з мясцовай міліцыяй і не мелі да каго звярнуцца па дапамогу,не аказалася побач людзей, якія б маглі абараніць дзьвух самотных жанчын ад псыхалягічнага ціску сілавых структураў . Аляксандр Камароўскі,былы вайскоўца : Сумна, што нас сабрала заўчасная гібель гэтай мужнай беларускай дзяўчыны. Многа езджу па краіне і бачу, што большасць людзей на перыферыі проста не вытрымліваюць тых умоў,у якіх даводзіцца жыць і працаваць.Маральная сітуацыя набліжаецца амаль да грані грамадзянскай вайны, бо людзі гатовыя паўстаць супраць ігнаравання іх самых жыццёва важных праблем,супраць прыніжэння іх чалавечай годнасьці . Уладзімер Халіп, сцэнарыст і публіцыст: Нам трэба навучыцца рэчы называць сваімі імёнамі. Яну Палякову забілі. Яе свядома,старанна і доўга вялі да самагубства. Самае жахлівае,што Яна не апошняя ахвяра гэтага ганебнага рэжыму.Зараз мы бачым, як адбываецца перараджэнне беларускай нацыі у нацыю непрыстойных людзей.Людзей, якія не хочуць абараніць жанчыну ці старога чалавека, калі іх абражаюць. Людзей, якія прызвычаіліся апраўдывацца, маўляў,ну, у выбарах паўдзельнічаў,ну зрабіў так, як патрабавалі,падпісаў тое, што далі.Гэты працэс лёгка пачаць,але цяжка потым скончыць.Цяжка зноў навучыць людзей адмовіцца ад падвойнай маралі, жыць па сумленні. Я лічу абсалютнымі героямі ўсіх , хто змагаецца за свабоду ў рэгіёнах. Яны бяруць на сябе чорную працу пераконваць людзей,якія галасуюць за гэтую ўладу, каб тыя шлі і рабілі тое, што патрабуецца ад чалавека- грамадзяніна. Толькі тады можна быць упэўненымі, што такія тэмы, як у фільме, больш не з’явяцца. Васіль Якавенка,пісьменнік: Фільм вельмі ўразіў эмацыйна .Пасля яго застаюцца такія моцныя пачуцці, што словы знікаюць,не знаходзячы выйсця. Я згодны з Уладзімерам Халіпам, што гібель Яны Паляковай не лякальная, а сістэмная з’ява.Усё сумленнае у грамадстве топчыцца, прыціскаецца.Дэградацыя нарастае.Як яе вытрымаць чалавеку?Як супрацьстаяць? Пытанні застануцца,пакуль падмуркам усіх падобных з’яў будзе дзяржаўная ідэалагічная служба,якая гэтым беззаконнем жыве і апраўдвае сябе і будзе працягваць надалей апраўдваць, пакуль над ёй стаіць,той,хто яе стварыў. Зінаіда Бандарэнка, былая тэлевядучая: Вельмі балюча калі вось так, як Яна, сыходзяць з жыцьця нашы дзеці. Падчас фільма я адчула пачуцце горычы і віны. Вельмі мала сяброў было каля Яны ў гэтыя цяжкія часы. Здаецца, каб ведаў ,што адбудзецца такая трагедыя , бег бы туды,каб толькі гэтага не здарылася... Сёньня ўгодкі смерці Яны і мы выказваем сардэчнае спачуванне і падтрымку яе маці Неаніле Міхайлаўне і мусім збіраць сродкі на помнік Яне, каб людзі ў Салігорску ведалі пра гэтую дзяўчыну і яе лёс. . Эніра Браніцкая,праваабаронца: Я скажу толькі некалькі слоў пра Яну. Ёсць людзі, нязгодныя з таталітарнай ідэалогіяй, яны маюць інакшы пункт гледжання і ня толькі маюць, але адстойваюць сваю пазіцыю і змагаюцца за яе.У крытычных сітуацыях такія людзі не йдуць на кампраміс са сваім сумленнем,змагаюцца да апошняга. Такой была Яна, якая працавала у маленькім Салігорску, дапамагала людзям як юрыст, падтрымлівала іх. Зараз яе няма.Няма добрага, сумленнага чалавека,праваабаронцы,маёй сяброўкі. Яна была вельмі прынцыповая, часта гаварыла: я ніколі нікому не здраджу.Такой і засталася. Яна не здрадзіла перш за ўсё сабе, не пагадзілась мірыцца з тым, з чым шмат людзей мірыцца ў Беларусі: несправядлівасцю,хлуснёй. Яна сышла з жыцьця,але гэта не канчатак гісторыі. Пакуль будуць з’яўляцца ў яе памяць фільмы,будуць збірацца людзі—гісторыя Яны будзе працягвацца.

palakova_0.jpg

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.