Што мы ведаем і думаем аб нашай міліцыі

Міліцыя адзін з найбольш важных інстытутаў грамадства,  які павінен стаяць на абароне правоў чалавека. Але на самой справе  міліцыя часцяком парушае правы чалавека.  Вынікі апытанняў грамадскай думкі ў Беларусі, у тым ліку і апытанне насельніцтва, праведзены НІСЭПІ  пры супрацоўніцтве з Фондам Развіцця прававых тэхналогій сведчаць аб тым, што беларускія грамадзяне невысока ацэньваюць якасць працы міліцыі.

У большасці сваёй  грамадзяне Рэспублікі Беларусь ацэньваюць працу міліцыі на "здавальняюча" -48,1 % . Наступная па папулярнасці адзнака "дрэнна" -26,9%.  Адзнаку "добра" ставяць 19,1 % грамадзян.

 У асноўным людзі, якія не давяраюць дзяржаўным інстытутам - прэзідэнту краіны, пракуратуры, адвакатуры і міліцыі --лічаць, што міліцыя дрэнна выконвае сваю працу. У адсоткавым стаўленні гэта ад 42,7 да 47,9 чалавек у рамках групы.  Адзнаку "здавальняюча" ставяць 39,1% - 43,2% людзей такой групы меркаванняў.  І радзей усяго ацэньваюць працу міліцыі на "добра"--  усяго ад  5,5% да 9,3%- - і.к. менш за кожнага дзясятага чалавека.

Сярод людзей з процілеглым пунктам гледжання, а менавіта тых, хто лічыць, што становішча рэчаў у РБ развіваецца ў правільным кірунку, хто давярае прэзідэнту, пракуратуры, адвакатуры і міліцыі, самая распаўсюджаная адзнака дзейнасці міліцыі - "здавальняюча". Так лічыць як мінімум палова ў кожнай з груп - ад 50,1% да 52,6%. На другім па папулярнасці месцы ў іх адказ "добра" - такую адзнаку даюць ад 25,7% да 33,7% рэспандэнтаў. І менш усяго людзей такога пункта гледжання згодны з тым, што міліцыя спраўляецца са сваёй працай дрэнна - 8,9% - 16,8% .

Дэмаграфічны  партрэт тых, хто  ставіць добрую адзнаку працы міліцыі наступны.  Гэта асобы жаночай полу; у веку старэй 65 гадоў; з пачатковай і няпоўнай сярэдняй адукацыяй;тыя,хто размаўляе ў паўсядзённых зносінах на беларускай мове і "трасянцы"; пенсіянеры і хатнія гаспадыні; жыхары горада Гародні і яго вобласці; жыхары сяла і тыя, якія не  карыстаюцца Інтэрнэтам.

Тыя, хто  ацэньваюць працу міліцыі  больш як дрэнную, чым як добрую, маюць наступныя дэмаграфічныя характарыстыкі. Гэтае асобы мужчынскага полу; у веку 18-65 гадоў; з адукацыяй не ніжэй сярэдняй; якія маюць зносіны паўсядзённа на рускай і на дзьвух мовах; працаўнікі недзяржаўнага і дзяржаўнага сектараў эканомікі; навучэнцы, студэнты і беспрацоўныя; жыхары Менска, Менскай вобласці, Брэста, Віцебску, Магілёва і іх абласцей; жыхары маленькіх, вялікіх гарадоў, абласных цэнтраў і сталіцы; з якім заўгодна прыбыткам ,наведвальнікі Інтэрнэту.

Найзначнейшай праблемай у дзейнасці міліцыі беларускія грамадзяне лічаць карупцыю (39,8 %). На другім і трэцім месцах праблемы абыякавасці і фармалізму (29,9 %) і беспакаранасці міліцыі пры здзяйсненні незаконных дзеянняў (25,3%). Далей вынікаюць: нездавальняльны падбор кадраў (22.9 %), ужыванне неапраўданага гвалту (19.5), залішняя колькасць супрацоўнікаў (15.4 %) і на адсутнасць праблем паказалі 13,9 % апытаных.  

Так, 20,5% тых, хто лічыць, што Беларусі не патрабны змены, лічаць, што праблем у дзейнасці міліцыі няма. Такі жа адказ даюць тыя, хто лічыць, што становішча рэчаў развіваецца ў правільным кірунку (22,1%), хто давярае прэзідэнту (21,9%), пракуратуры (20,4%), адвакатуры (19,6%) і міліцыі (25,1%). Сярод тых, хто падтрымлівае процілеглыя сцвярджэнні,  толькі ад 3,7% да 10,1% людзей згодны, што праблем у міліцыі няма.

У якасці абагульнення скрыжавання людзей розных дэмаграфічных характарыстак з пытаннем аб надзённых праблемах міліцыі адзначым, што карупцыя застаецца самой папулярнай з іх. Выключэнне складаюць  асобы,размаўляючыя  ў паўсядзённых зносінах на беларускай мове - яны на першае месца ставяць праблему абыякавасці, тое ж робяць і  жыхары сяла; людзі са статутам "беспрацоўны" - адзначаюць, першым чынам, ужыванне неапраўданага гвалту, жыхары Менскай вобласці - кажуць аб залішняй колькасці супрацоўнікаў.

Мужчыны больш за жанчын сутыкаюцца са ўсімі гэтымі праблемамі. А жанчыны па большасці кажуць, што праблем няма (17,7% супраць 9,4%). Тое ж дакранаецца жыхароў Менска і Брэста і яго вобласці - яны таксама даюць вялікія адсоткі па ўсіх праблемах і радзей іншых лічаць, што праблем у працы міліцыі няма. Жыхары сяла - наадварот: мала называюць усе праблемы і часта лічаць, што такіх няма. Жыхары Гародні і яе вобласці  больш за ўсіх іншых раёнаў Беларусі адказваюць, што праблем у дзейнасці міліцыі няма. Тое ж дакранаецца людзей старэй 65 гадоў. Таксама чым менш узровень адукацыі, чым менш памер населенага пункта, чым менш прыбытак - тым больш даецца адказ, што праблем няма.

Характэрна, што чым маладзей чалавек, тым большы мае адсотак праблема ўжывання неапраўданага гвалту. Таксама чым больш узровень адукацыі ў рэспандэнта, тым больш  ён кажа аб гвалце.

Адмоўныя якасці супрацоўнікаў (44,6 %) і слабая выхаваўчая праца (34,8 %) - гэта дзве асноўныя, дзве самыя папулярныя чыннікі, якія мяшаюць міліцыі нашай краіны працаваць добра, па меркаванні большасці жыхароў. І.к., першым чынам адзначаецца асабістая безгрунтоўнасць працаўнікоў міліцыі, а ўжо матэрыяльнае абсталяванне, узровень зарплат і іншыя чыннікі - гэта другое пытанне.

Далей ідзе чыннік незаконных загадаў-- звыш (19,5 %), недастатковае матэрыяльнае забеспячэнне супрацоўнікаў (17,6 %) і недастатковае матэрыяльна-тэхнічнае абсталяванне міліцыі (17,3 %). Жыхары, упэўненыя, што чыннікаў, якія замінаюць міліцыі працаваць добра, не існуе,маюць наступныя характарыстыкі: гэта асобы старэй 65 гадоў; з пачатковай і няпоўнай сярэдняй адукацыяй; пенсіянеры і людзі са статутам беспрацоўнага; жыхары Гародні і яе вобласці; жыхары сяла і людзі,  якія не карыстаюцца Інтэрнэтам.  У цэлым аб адсутнасці такіх чыннікаў сказалі 14,6 % апытаных.

Тры самых распаўсюджаных незаконных дзеяння супрацоўнікаў міліцыі адносна сваіх грамадзян: нежаданне рэагаваць на скаргу грамадзяніна (24,8%), недастатковы прафесіяналізм (21,5%) і неабгрунтаванае затрыманне (19,6%). У той або іншай паслядоўнасці менавіта гэтыя тры праблемы апынуліся самымі папулярнымі пры разбіцці людзей на мужчын і жанчын; сярод усіх вякоў; людзей ад няпоўнага сярэдняй да вышэйшай адукацыі; па-за залежнасцю ад мовы паўсядзённых зносін; сярод працаўнікоў дзяржаўнага сектара, навучэнцаў і студэнтаў; жыхароў Гародні, Віцебску, Магілёва, Гомелю і іх абласцей; жыхароў сяла, малых і вялікіх гарадоў, абласных цэнтраў; па-за залежнасцю ад прыбытку і адносін з Інтэрнэтам.

Дзве групы, дзе да адной ставяцца тыя, хто лічыць, што становішча рэчаў у РБ развіваецца ў правільным кірунку, хто давярае прэзідэнту, пракуратуры, адвакатуры і міліцыі, а да другой тыя, хто не згодзен і не давярае, сутыкаліся больш с наступнымі незаконнымі дзеяннямі с боку міліцыі. Абедзве, першым чынам, з нежаданнем рэагаваць на скаргу. Але першыя, хто давярае, даюць 18,9%-23,0% адказаў у рамках  сваёй групы, а другія больш - 30,8%-36,4%. Далей завуць недастатковы прафесіяналізм - 17,7%-20,7% чалавек з групы, хто за прэзідэнта, пракуратуру і т.п. Тыя, хто супраць, на другім  месцы указваюць незаконныя дзеянні ў свой адрас, неабгрунтаванае затрыманне - 28,7%-32,1% чалавек. Неабгрунтаванае затрыманне пазначаецца і прадстаўнікамі першай групы, у іх гэта трэцяя па папулярнасці пазіцыя. Адрознівае тое, што калі ў другой групе яе згадвае амаль кожны трэці чалавек, то тут гэта 9,8%-14,5%. Тыя, хто не давяраюць прэзідэнту, пракуратуры і т.п. пасля нежадання рэагаваць на скаргу і неапраўданага затрымання завуць неабгрунтаванае ўжыванне сілы - 22,5%-28,2%, альбо недастатковы прафесіяналізм супрацоўнікаў міліцыі - 24,2%-26,7%. У цэлым жа, адсотак тых, хто падвяргаўся будзь- якога роду незаконным дзеянням с боку міліцыі ў групе "згодных" - на парадак менш, чым тых, хто іншага меркавання.

Цікава адзначыць, што вымагальніцтва ва ўсіх групах стаіць на апошнім месцы ( увогуле 7,0 %). З гэтым незаконным дзеяннем  рэспандэнты ў жыцці сутыкаліся менш , чым з якім-небудзь іншым  у спісе. Хоць пры разглядзе другога пытання - аб самых надзённых праблемах у дзейнасці міліцыі, па меркаванні жыхароў РБ - карупцыя стаяла ва ўсіх на першым месцы. Пра карупцыю ва ўсіх эшалонах улады шмат кажуць, пішуць, паказваюць - яна на слыху. Аднак з пэўнымі сітуацыямі вымагальніцтва абывацель сутыкаўся толькі часам.

Найбольшы адсотак тых, хто падвяргаўся неабгрунтаванаму затрыманню  сярод беспрацоўных (38,6%), людзей у веку (33,5%) і жыхароў Брэста (30,5%).

Большасць  за іншых сутыкнуліся з нежаданнем  рэагаваць на сваю скаргу жыхары Брэста і вобласці (62,5%), працаўнікі недзяржаўнага сектара (30,8%) і жыхары малых гарадоў, з пункта гледжання памеру населенага пункта.

Аб непрафесіяналізме супрацоўнікаў міліцыі больш іншых кажуць людзі з прыбыткам больш 900 тысяч рублёў на чальца сям'і ў месяц (33,3%), людзі з вышэйшай адукацыяй (30,5%), жыхары Гомелю і яго вобласці (29,1%), у тым ліку жыхары малых гарадоў (28,6%) і навучэнцы і студэнты (28,4%).

Самы высокі адсотак тых, хто сутыкнуўся з вымагальніцтвам - сярод беспрацоўных (15,7%), хатніх гаспадынь (15,5%), жыхароў вялікіх гарадоў (12,5%), Магілёва (12,4%) і Менска, сталіцы (10,8%), працаўнікоў недзяржаўнага сектара (10,4%) і людзей у веку 18-24 гадоў (10,3%).

Неабгрунтаваная або празмерная сіла  (увогуле 15,1%) больш астатніх была ўжытая на жыхароў горада Брэста і яго вобласці (43,0%) і беспрацоўных жыхароў РБ (34,3%), на працаўнікоў недзяржаўнага сектара (24,9%), навучэнцаў і студэнтаў (24,8%), людзей у веку 18-24 гадоў і на тых, хто карыстаецца Інтэрнэтам.

 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.