Пастанова Сенату Універсітэта Казіміра Вялікага

Сенат Універсітэта Казіміра Вялікага, прыняўшы на паседжанні 25 студзеня 2011 г.  рашэнне падтрымаць зварот Хельсінскага фонда правоў чалавека, заклікае не дапусціць ужыванне рэпрэсій у адносінах да студэнтаў вышэйшых і сярэдне-спецыяльных навучальных устаноў, якія бралі ўдзел у мірных акцыях пратэсту, што адбыліся ў Мінску і іншых гарадах Рэспублікі Беларусь 19 і 20 снежня 2010 г.  Інфармацыя, якую можна атрымаць са сродкаў масавай інфармацыі, звароты розных арганізацый і выступы грамадзянскіх актывістаў даюць падставу меркаваць пра магчымыя масавыя адлічэнні студэнтаў, на якіх былі накладзеныя адміністратыўныя пакаранні ў сувязі з падзеямі 19 і 20 снежня 2010 г. Усталяваная практыка адлічэння студэнцкай моладзі пасля акцый пратэсту ў папярэднія гады выклікае востры непакой і дае падставу чакаць ад кіраўніцтва навучальных устаноў падобнай рэакцыі і цяпер.
У сувязі з вышэйсказаным і ўлічваючы набліжэнне ў вну перыяду экзаменацыйных сесій, мы заклікаем Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь звярнуць асаблівую ўвагу на тое, каб забяспечыць аднолькавае і бесстароннае стаўленне да ўсіх студэнтаў навучальных устаноў у Беларусі.  Мы заклікаем таксама прадухіліць адлічэнне маладых грамадзянскіх актывістаў з прычыны пропускаў імі заняткаў з-за таго, што яны адбывалі адміністратыўны арышт, альбо з прычыны штучна заніжаных адзнак. Такога кшталту практыкі дадуць падставу міжнароднай супольнасці казаць пра парушэнне правоў чалавека ў адносінах да беларускіх студэнтаў і пераследзе іх па палітычных матывах.

Старшыня Сената УКВ
рэктар
праф., д-р т.н. Юзэф Кубік
 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.