За распаўсюд бюлетэней “Салідарнасьці” берасцейскі праваабаронца трапіў у пастарунак

 У Берасьці на плошчы Леніна  28 сакавіка 2011 года  супрацоўнікі  міліцыі затрымалі юрыста,  праваабаронцу Рамана Кісляка, калі ён  раздаваў мінакам  бюлетэні Камітэта абароны рэпрэсаваных "Салідарнасьць" аб падзеях 19 снежня 2010 года пасля прэзідэнцкіх выбараў.

 - Якая была рэакцыя людзей на прапанову пачытать свабоднае ад цэнзуры выданне?
 Раман Кісляк:  Рэакцыя  вельмі розная. Прыкладна палова мінакоў бралі для чытання бюлетэні і выказвалі здзіўленне, што такая інфармацыя навогул распаўсюджваецца. Тыя, хто не браў, называлі розныя чыннікі: "нам гэта не цікавае", "я ўжо чытаў", "я сачу за гэтым у інтэрнэце". Неабходна адзначыць, што з-за месца, дзе я раздаваў бюлетэні (ля ўваходу  ў будынак Брэсцкага аблвыканкама), мінакі складаліся ў асноўным з працаўнікоў і наведвальнікаў гэтай установы. Я не прывязваў намер распаўсюдзіць інфармацыю камітэта абароны рэпрэсаваных да якіх альбо дат або месцаў. Я лічыў, што для распаўсюду праўды аб тых падзеях падыходзіць любы дзень і любое месца, бо гэтая інфармацыя па ранейшаму актуальная для грамадства.

- Ці прадбачылі  Вы  наступствы распаўсюду такой інфармацыі, ці былі гатовыя да іх ?
 Раман Кісляк: Спачатку супрацоўнік міліцыі, які мяне затрымаў, узяў у мяне тлумачэння і канфіскаваў 45 асобнікаў  бюлетэня, якія я не паспеў раздаць. Гэта было досыць прадказальным, тым больш, што ўсё адбывалася  спакойна, супрацоўнік паводзіў сябе карэктна.Але пасля гэтага іншы супрацоўнік дзяжурнай часткі запатрабаваў,каб я здаў адбіткі пальцаў. Калі я катэгарычна адмовіўся, ён пасля 10 хвілін  вырашыў з ужываннем сілы правесці працэдуру  дактыласкапііявання. Для гэтага ён тры разу ўжыў болевы прыём на  кісць маёй правай рукі, для таго, каб я пагадзіўся зрабіць адбіткі. З такім грубіянскім абыходжаннем у той дзень я не планаваў сутыкнуцца. Гэта было трохі нечакана. Але, верагодна, неабходна заўсёды чакаць падобных дзеянняў з боку супрацоўнікаў міліцыі.

- Якія дзеянні міліцыянтаў Вы  маеце намер абскарджваць?
Раман Кісляк:  Я планую абскардзіць усе неправамерныя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі, якія парушаюць мае грамадзянскія правы.
 Я ужо абскардзіў ужыванне фізічнай сілы міліцыянтамі, каб прымусіць мяне да дактыласкапічнай рэгістрацыі. Скаргі на гэта я падаў Генеральнаму пракурору і пракурору Ленінскага раёна горада Брэста. Таксама я планую абскардзіць забарону ў распаўсюджванні інфармацыі:  тобок маё затрыманне і канфіскацыю  ў мяне  друкаваных матэрыялаў. Лічу, што такія дзеянні супрацоўнікаў міліцыі парушаюць маё права на распаўсюд інфармацыі, прадугледжанае пунктам 2 артыкула 19 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Таксама я планую абскардзіць у судзе парушэнне маіх правоў ў сувязі з Законам "Аб дзяржаўнай дактыласкапічнай рэгістрацыі"

- Пра факт Вашага затрымання першай паведаміла Міжнародная назіральная місія Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правам і чалавека ў Беларусі. Як яны даведаліся пра здарэнне?
Раман Кісляк:  Супрацоўнік Міжнароднай  назіральнай  місіі  патэлефанаваў мне падчас, а потым і пасля затрымання. Інфармацыя аб маім затрыманні і парушэнні  правоў  падчас знаходжання ў міліцыі была аператыўна размешчаная на сайце місіі і распаўсюджаная па сацыяльных сетках сярод праваабаронцаў іншых краін. Я вельмі ўдзячны супрацоўнікам місіі за іх працу.

 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.