Сустрэліся бацькі палітвязняў

У камітэце абароны рэпрэсаваных “Салідарнасьць” адбылася сустрэча з бацькамі маладых людзей, абвінавачаных па справе аб “масавых беспарадках”  19 снежня 2010 года пасля акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасці  супраць  фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў.
–Тыя крымінальныя працэсы, якія адбыліся, паказалі, што доказаў масавых непарадкаў няма, --сказаў падчас сустрэчы юрыст, праваабаронца Валянцін Стэфановіч. Адбыўшыяся суды над Парфянковым, Атрошчанкавым, Малчанавым,  Новікам, Брэўсам, Гапонавым, Мядзьведзем і Ліхавідам парушаюць Крымінальны працэсуальны кодэкс, бо следства не завершанае, а суды ўжо ідуць. Непасрэдны ўдзел абвінавачаных у пашкоджанні маёмасці Дома ураду  не даказаны ў судзе.
Як мяркуюць беларускія і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі, беларускія ўлады імкнуцца стварыць прэцэдэнт, каб мець магчымасць у наступных працэсах спасылацца на папярэднія суды  як на факт, устаноўлены следствам. Гэта дазваляе праводзіць  судовыя маніпуляцыі  кшталту далучэння да справы так званых” пацярпелых” супрацоўнікаў  МУС, якія раней у справах не фігуравалі. Напрыклад, падчас  суду над дваццацігадовым  Мікітай Ліхавідам было заслухана ў судзе 29 міліцыянтаў, якія нібыта пацярпелі  ад дзеянняў яго і іншых дэманстрантаў. Прычым у  22 выпадках “пашкоджанні “ не былі зафіксаваны судэбна- медычнай экспертызай.
Падчас сустрэчы адзначалась, што ўсе гэтыя захады робяцца, каб намаляваць нейкую карцінку, што быў гвалт над асобамі –супрацоўнікамі міліцыі, а значыць і падставы для жорсткіх прысудаў маладзёнам.Нажаль,  сёння ў нашай краіне няма нацыянальных механізмаў, якія б можна было выкарастаць для абароны маладых людзей ад палітычна матываванага крымінальнага пераследу.Таму і бацькам і праваабаронцам трэба звяртацца да міжнародных структур,каб прымусіць беларускія ўлады вызваліць палітвязняў.
Удзельнікі  сустрэчы ў камітэце “Салідарнасьць” асудзілі  ганебнае  становішча, калі после кожных прэзідэнцкіх выбараў у краіне пачынаецца хваля арыштаў і за краты кідаюць найбольш грамадскі  свядомую і актыўную моладзь.
Маці тых палітвязняў, якія прайшлі  праз турмы ў 2006 годзе, Віалета Браніцкая, Яўгенія Астрэйка, Таццяна Кім  выказалі  сваі парады бацькам тых,  хто знаходзіцца ў турмах сёння.
–Галоўнае –будзьце разам, падтрымлівайце адзін аднаго і нічога ня бойцеся, –казалі  жанчыны тым, хто прыйшоў на сустрэчу. –Хадзіце разам на суды, каб бачылі,  што вас шмат, дамагайцесь сустрэч  з прадстаўнікамі КДБ,СІЗА, дэпартамента пакаранняў, журналістамі.  Адкрыта і публічна даводзьце, што вашы дзеці не здзяйснялі ніякіх злачынстваў, што яны сумленныя людз і з пачуццём  годнасці  і моцнай грамадзянскай пазіцыяй. Што вы ганарыцеся імі.
Нягледзячы на тое ,што сёння сітуацыя вельмі цяжкая і за кратамі знаходзіцца шмат маладых людзей ва ўзросце ад 20 гадоў і вышэй, маці былых палітвязняў, сыходзячы з уласнага досведу, выказалі  ўпэўненасць, што пад вонкавым ціскам улады будуць вымушаныя выпусціць маладых палітвязняў датэрмінова, як гэта адбывалася і ў 2006 годзе.
–Аднак мы павінны ўвесь час казаць пра непрымальнасць  існуючай сітуацыі, калі  жыццём  і здароўем  маладых грамадзян краіны беларускія ўлады гандлююць дзеля ўласнай выгады, –заявілі маці.
Кіраўніца камітэта абароны рэпрэсаваных “Салідарнасьць”  Іна Кулей, звяртаючыся да прысутных, адзначыла, што не толькі  тыя, хто сёння ў турмах, патрабуюць падтрымкі з боку грамадзянскай супольнасці, але і іх сваякі –бацькі, дзеці, дзядулі  і бабулі:
–Мы ведаем, што  кожны чалавек у  вашых сем’яў  сёння  адчувае мацнейшы ціск з боку ўладаў –маральны, псіхалагічны, матэрыяльны. Гэта робіцца для таго, каб праз вашых блізкіх распаўсюдзіць  страх у грамадстве. Гэтая тактыка выкарыстоўваецца  ўжо не першы раз і супрацьстаяць ёй магчыма толькі  грамадзянскай еднасцю, чалавечай падтрымкай і салідарнасцю. Ніводная сям’я не застанецца без дапамогі з боку камітэта абароны рэпрэсаваных.Менавіта  сёння мы  сабралісь каб пачуць, якія ў вас ёсць патрэбы і чым мы можам быць карысныя. Мы прапаноўваем магчымасць медыцынскай рэабілітацыі  і санаторнага  аднаўлення, летняе аздараўленне  разам з малымі дзецьмі ў лагерах   Польшчы і Чэхіі.Калі ў вашых сем’ях ёсць абітурыенты, ці студэнты,  адлічаныя з вучобы, ці страціўшыя працу – ведайце, што мы вам дапаможам,-- запэўніла  кіраўніца камітэта “Салідарнасьць”.
 У сустрэчы з бацькамі рэпрэсаваных таксама  ўдзельнічалі  праваабаронца Людміла Гразнова( “Прававы альянс”),  Наста Палажанка (“Малады фронт”), дактары з Асацыяцыі беларускіх медыкаў.

На фота: Т.Севярынец, М.Лобава, А.Ліхавід, М.Кіркевіч, К.Буланава

 
 

 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.