КДБ занепакоена “будучыняй” студэнтаў

Па параду да “Салідарнасьці” звярнулася Варвара – студэнт філасофскага факультэта БДУ па спецыяльнасці псіхалогія. Нядаўна яна была выклікана ў дэканат навучальнай установы дзеля ўзгаднення “некаторых акадэмічных пытанняў”. У пакоі, як высветлілася, дзяўчыну чакаў малады чалавек, прадставіўшыйся “псіхолагам” Ігарам. Незнаёмец павёў гутарку на прадмет наяўнасці прэтэнзій да ўзроўня адукацыі, пытаўся, ці Варвара мае акадэмічныя запазычанасці альбо праблемы з авалоданнем праграмы, зазначыў, што час ад часу Варвара арганізоўвае для моладзі прагляды сацыяльных фільмаў. Пачуўшы з вуснаў усхваляванай дзяўчыны лагічнае пытанне адносна мэты і прычыны гутаркі, мужчына зазначыў аб інфармаванасці адносна дачынення і актыўнага ўдзелу студэнткі ў выбарчае кампаніі кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева, які ў дадзены момант знаходзіцца пад хатнім арыштам у чаканні судовага разбіральніцтва за акцыю пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў 19 снежня 2010.
Адпаведна, паводле меркавання “псіхолага”, цяпер і Варвара можа мець праблемы з навучаннем, Ігар адкрыта прапанаваў дзяўчыне супрацоўнічаць з ім – паведамляць цікавіўшыя яго звесткі адносна дзейнасці “Гавары Праўду” і аргкамітэта партыі БХД, куды дзяўчыне прапанавалі “ўнядрыцца”, выконваючы разнастайныя даручэнні цікаўнага “псіхолага”. За станоўчае вырашэнне пытання, мужчына паабяцаў грашовую падтрымку і палёгкі па акадэмічнай частцы. Калі ў адказ самазваны псіхолаг пачуў рэзонны адказ: “З якога часу псіхолаг мае такія паўнамоцтвы і на чым будуецца ягоны інтарэс да дзейнасці вышэйзгаданых арганізацый?” – псіхолаг пачаў пагражаць Варвары “недопускам” да сэсіі, праблемамі ў будучым і як скрайні аргумэнт прыгадаў, што старэйшы брат Варвары навучаецца ў адным з дзяржаўных ВНУ і мае перспектывы патрапіць пад наступны вайсковы прызыў у такім выпадку.
Пасля чаго, граючы на патрыятычных пачуццях, “псіхолаг” нагадаў, што дзяржава ў няпростым стане, калі ўнутраныя і знешнія ворагі краіны пастаянна прыкладаюць намаганні на разбурэнне хісткага міру і стабільнасці.  Ігар спытаў, ці не хоча Варвара прайсці практыку псіхолагам у Камітэце Дзяржаўнай Бяспекі. Пасля адмовы ва ўльтыматыўнай форме на стол лягла падпіска аб нерозгаласе ўсіх акалічнасцей размовы. З гэтага часу Варвара не пэўная, ці зможа спакойна навучацца і займацца практыкай “па прызначэнні”.
Пад час акцыі пратэсту пасля выбараў Варвара патрапіла ў адзін з Мінскіх шпіталей, дзе ёй быў пастаўлены дыягназ ЧМТ лёгкай ступені і сатрасенне мозгу. Дзяўчына правяла 5 дзён на бальнічным ложку пад аховай выстаўленага канвою з прадстаўнікоў МУС. Выпісаўшыся з лякарні дзяўчына звярнулася ў пракуратуру са скаргай аб незаконных дзеяннях супрацоўнікаў міліцыі, але як вынік, скарга была незадаволена. Толькі адміністратыўны пераслед за ўдзел ў акцыі пратэсту быў афіцыйна спынены ў дачыненні да пацярпелай.
Пасля выбараў было зафіксавана шмат спробаў супрацоўнікаў КДБ запалохваць, завербаваць і адбіваць ахвоту ў беларускіх студэнтаў да навучання і далейшай працы на карысць Беларусі.

 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.