Міліцыю “цікавяць” шляхі рэформы МУС

Міжнародны круглы стол “ Пытанне рэформы сістэмы Міністэрства ўнутраных справаў: досвед суседзяў і выклікі для Беларусі,” які мусіў адбыцца ў рамках “ Народнай праграмы” на сядзібе БНФ,  нечакана для ўдзельнікаў ператварыўся з навуковага ў “практычны” . Прысутныя на практыцы азнаёміліся з метадамі працы беларускай міліцыі, калі ў памяшканне раптам ўварваліся 3 супрацоўніка МУС: адзін у камуфляжы, другі ў форме і трэці ў спартовым касцюме.Яны заблакавалі выхад, забаранілі ўсім пакідаць памяшканне і пачалі правераць пашпарты.Той міліцыянт, што быў у форме, заявіў, што праводзіцца праверка па факце знаходжання замежных грамадзян.

Былі затрыманы тры грамадзяніна Украіны –палкоўнік міліцыі, былы супрацоўнік МУС  Алег Мартыненка,палкоўнік міліцыі, выкладчык Харкаўскага нацыянальнага універсітэта  унутраных спраў Ала Благая, былы памочнік прэзідэнта Украіны па правах чалавека Вадзім Півавараў,прадстаўніца Польскага Хельсінскага фонда Вольга Саламатава,старшыня Беларускага Хельсінскага камітэту Алег Гулак,супрацоўнік Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследванняў,былы міністр працы Аляксандр Сасноў, прадстаўніца Камітэта абароны рэпрэсаваных”Салідарнасьць” Людміла Ісакава.
 
Каментар Алы Благой:
 
-Затрыманне было такім жорсткім, што не падпарадкавацца было немагчыма , нягледзячы на незразумелыя прэтэнзіі да нас. Адабралі пашпарты, тэлефоны, так што немагчыма было нікому патэлефанаваць.Калі  я патрабавала вярнуць пашпарт пасля праверкі, мне заламалі руку за спіну , вывелі і пасадзілі ў мікрааўтобус.
Усіх затрыманых прывезлі ў Савецкі РУУС, дзе ўжо чакаў супрацоўнік таможні. Як высветлілася, з дакументамі   ў гасцей усё было ў парадку. Аднак усіх трымалі 3 гадзіны ў пастарунку, апытваючы пра іх удзел у круглым стале, пра змест выступаў. Супрацоўнікі  РУУС нібыта цікавіліся украінскім досведам  рэфармавання сістэмы МУС і  нават задавалі дадатковыя пытанні.
 
Каментар Алега Гулака:
 
-Склалася ўражанне, што міліцыянты былі інфармаваны аб мерапрыемстве, іх цікавіў ягоны змест. Дык можа было б лепей прыняць удзел у гэтым круглым стале, чым так брутальна перашкаджаць яго працы?
Пасля высвятлення акалічнасцей  імпрэзы, усе затрыманыя былі адпушчаны, аднак з папярэджаннем пра недапушчэнне парушэння заканадаўства пра правядзенне масавых мерапрыемстваў.
На пытанне , чым усё ж было выклікана затрыманне, супрацоўнікі  Савецкага РУУС  нечакана заявілі, што нібыта ім было тэлефанаванне ў дзяжурную частку,  што на Машэрава,8, дзе праходзіла мерапрыемства, праз адчыненую дзвер было чуваць моцныя гукі,было падазрэнне што там бойка, вось яны і срэагавалі…
 
Каментар Алега Мартыненкі:
 
-У Беларусі мы апынуліся як быццам зноў у сваім мінулым, калі і ў нас   парушалісь ўсе працэдуры затрымання, супрацоўнікі міліцыі не матывавалі сваі дзеянні, не афармлялі пратакол затрымання, не дазвалялі затрыманым патэлефанаваць. Сёння сітуацыя ва Украіне змянілася, а ў Беларусі, як бачна, ўсё засталося па-ранейшаму. 
Менавіта сітуацыю ў Беларус і абмеркавалі ўдзельнікі круглага стала, калі вярнуліся пасля затрымання ў офіс партыі БНФ, дзе працягнулі запланаваную працу.
 
Юрыст камітэта абароны рэпрэсаваных “Салідарнасьць” Эніра Браніцкая  агучыла вынікі статыстычных даследванняў за 2010 год. Індэкс даверу міліцыі ў Беларусі застаецца адмоўным, то бок тых,  хто даверае менш, чым тых, хто не даверае.Пераважаючая адзнака дзейнасці міліцыі ,па меркаванню грамадзян, --“дрэнна” і “незадавальняюча”. 49,6 адсоткаў беларусаў лічаць сябе практычна безабароннымі перад самавольствам розных органаў улады, уключаючы міліцыю.Гэта значыць не давяраюць уладам амаль 3 мільёна беларусаў, а не пара сотняў “адмарозкаў”, як заяўляе дзеючы прэзідэнт краіны.
 
Падсумоўваючы вынікі круглага стала, палітолаг Юры Чавусаў адзначыў розныя стадыі працэсаў рэфармавання сістэмы ўнутраных справаў у нашых суседзяў. Польшча пачала рэфармаванне раней, значна аптымізавала сваі ўнутраныя органы, якія сёння паспяхова кантралюцца грамадствам. Украіна знаходзіцца ў перыядзе станаўлення новай сістэмы МУС, працягвае заканадаўчае ўдасканаленне.У Беларусі пакуль адбывалася толькі падмена рэфармавання  рознага кшталту перастаноўкамі:  перакідваліся следчыя аддзелы, перайменовываліся міністэрства і камітэты, падвышаліся колькасныя паказчыкі. Сёння ў нашай краіне самая большая колькасць міліцыянтаў на 100 тысячаў жыхароў – 1441, у параўнанні з Расіяй, дзе тая ж лічба складае 975, ва Украіне –654, у Летуве –441. Аднак, як вынікае з прыведзеных сацыялагічных дадзеных, узровень даверу да міліцыі не ўзрос.
 
Дэманстратыўны разгон мерапрыемства, на якім абмяркоўваліся шляхі рэфармавання МУС, яшчэ раз сведчыць, што ніякага рэфармавання, апроч злому старой сістэмы, ў Беларусі быць не можа.

 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.