Вайсковай пракуратурай будзе праведзена праверка па справе аб жорсткім стаўленні і катаванні ў СІЗА КДБ

Дар’я Корсак, жонка палітвязня і прадстаўнік рады камітэта абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць”, Алена Танкачова наведалі вайсковую пракуратуру для дачы тлумачэнняў адносна заявы аб жорсткім стаўленні і катаваннях у СІЗА КДБ. Саму заяву Дар’я накіроўвала ў Генеральную пракуратуру, аднакш паводле рашэння генеральнага пракурора, яе разгляд накіравалі ў пракуратуру вайсковую, якая падпарадкоўваецца генеральнаму ведамству.

"Заяву Дар'я пісала па фактах жорсткіх, безчалавечных адносінаў у дачыненні да Атрошчанкава, калі ён знаходзіўся у следчым ізалятары Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Дар'я запрасіла мяне ў якасці прадстаўніка... У якасці прадстаўніка мяне не дапусцілі, спасылаючыся на тое, што ў рамках крымінальнага, працэсуальнага Кодэкса прадугледжана прадстаўніцтва толькі адвакатаў. Таму мы прынялі з Дар'яй рашэнне аб тым, што яна будзе даваць сваё тлумачэнне толькі ў прысутнасці адваката. Сення ўжо знайсці адваката цяжка, таму я сказала, што гатовая даць тлумачэнне па вядомых мне фактах. І пакінула пісьмовае тлумачэнне, пасля чаго была апытаная следчым ваеннай пракуратуры па фактах катаванняў. “ – патлумачыла ў прамым этэры “Euroradio” акалічнасці візіту Танкачова.
 
У сваім тлумачэнні,  Дар’я засяродзіла ўвагу следчага вакол чатырох публічных заяў пра катаванні: Міхалевіча, Саннікава ў судовай залі, на матэрыял Някляева, нядаўна з’явіўшыйся і непасрэдна на падцверджанне гэтых фактаў Аляксандрам Атрошчанкавым.

Зараз, па факце папярэдніх зваротаў у пракуратуру і заявы Дар’і мусіць быць праведзена праверка. Якая, па спадзяваннях сп. Корсак і Танкачовай, мае быць добрасумленнай і пракуратурай будуць прадпрыняты ўсе неабходныя захады для ўстанаўлення праўды.

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.