Аляксандр Мілінкевіч: “У ўлады адсутнічаюць аргументы для таго каб судзіць Андрэя Пачобута”

У  Горадні распачалося закрытае судовае разбіральніцтва над журналістам польскага выдання “Gazetа wyborczа”і актывістам не прызнанага афіцыйнм Мінскам “Саюза палякаў”, Анджэем Пачобутам. Паводле хадайніцтва абласной пракуратуры, паседжанне праходзіць ў закрытым рэжыме, у будынак суду не дапусцілі, прадстаўнікоў СМІ, праваабаронцаў, актывістаў “Саюза палякаў”, консула генконсульства Рэспублікі Польшча ў Горадні Яцэк Даліва і нават жонку зняволенага, Аксану Пачобут. Арыштаванаму ад 6 красавіка журналісту, выстаўлена абвінавачванне адразу па двух артыкулах ККРБ — 368, частка 1 — "абраза" і 367, частка 1 — "паклёп" адносна прэзыдэнта па якіх прадугледжаны тэрмін зняволення ад 2 да 4 гадоў.

Ад самага рання перад будынкам Ленінскага раённага суда Горадні сабралася некалкі дзесяткаў чалавек, якіх супрацоўнікі міліцыі не дапусцілі не толькі да слухання судовага працэсу, але і нават у судовы будынак, матываваўшы задавалненнем хадайніцтва да суду абласной пракуратуры аб закрытым фармаце судовага паседжання. У выніку сярод сабраўшыхся на ганку людзей такое рашэнне выклікала непаразуменне і абурэнне.
 
- Мне нават не дазволілі падыйсці да дзвярэй. Я па-просту хацела зайсці да суддзі, каб ён мне сказаў, чаму я не магу прысутнічаць на працэсе, бо я гэта ведаю толькі са словаў міліцыянтаў. Яны паказалі мне паперу – хто там можа быць: наш адвакат, пракурор і тры эксперты з боку абвінавачвання. Разам са мной наш маленькі сын і дачка, у якой сёння дзень народжання. Тут ужо бацькі Андрэя, хросныя бацькі маіх дзяцей, шмат людзей з Саюза палякаў, журналісты, ну і, безумоўна, міліцынты. Андрэй мне сказаў, спадзяемся на лепшае, рыхтуемся да горшага. Сам ён думае, што яму дадуць па поўнай, гэта значыць - 4 гады. Спадзяюся пабачыць яго на сустрэчы, калі суддзя дасць дазвол пасля вынясення прысуду. свае ўражанні ад пастановы суду аб правядзенні закрытага паседжання  пракаментавала жонка зняволенага журналіста, Аксана Пачобут.
 
- Гэта права кожнага чалавека хаця б на тое, каб яго адкрыта судзілі, каб грамадства бачыла, што тут робіцца. Таму што сама матывацыя закрытага суда абсаютна не зразумелая. Тут не сакрэт нейкі дзяржаўны, ні нейкая вайсковая таямніца, і цяжка зразумець, чаму гэта ўлада хоча зрабіць у закрытым рэжыме. Растлумачыць можна толькі тым, што па-просту для грамадскасці няма чаго сказаць. І таму хаваецца ад грамадскасці гэты працэс. Ну і ў прынцыпе, як і ўсё, што робіцца ў нас. зазначыў у інтарв’ю “Радыё Рацыя” гарадзенскі праваабаронца Віктар Сазонаў.
 
Праз гадзіну каля суда пачаўся сапраўдны стыхійны мітынг у падтрымку зняволенага Андрэя Пачобута. Актывісты “Саюза палякаў” апранулі на сабе саколкі з надпісам “Вольнасць” і “Свабода”, трымаючы ў руках спэцвыпуск газэты "Глос з-над Немна", на якім зьмешчаны партрэт Пачобута і загаловак: "Пачобут зь вязьніцы: "Мяне не зламаць". Прысутныя скандуюць ля будынку суда: "Свабоду Пачобуту!", "Дэмакратыю!", спяваюць рэлігійныя песні, гэтаксама вернікі-каталікі моляцца за вызваленне Пачобута.
 
- Я думаю, што гэта праява, абсалютнай слабасці ўлады, у яе адсутнічаюць аргументы для таго каб судзіць Андрэя Пачобута і яны не хочуць каб прэса была дапушчана, яны баяцца пратэсту. Я думаю, страх улады і ёсць прычына закрытасці. Людзей сабралася нямала, але некаторыя лічаць, што павінна было быць больш. Усё ж такі ў грамадстве вялікі страх і кожны чалавек, што працуе, каторы прыходзіць на такую акцыю, можа быць  звольнены з працы, мы гэта добра ведаем. Але важна, што гэтая акцыя ёсць. Лічу, што яна ўдалася. Вельмі важна што ёсць салідарнасць. пракаментаваў лідэр Руху “За Свабоду” Аляксандар Мілінкевіч.

 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.