Яшчэ адзін актывіст арыштаваны за Плошчу
Новым падазраваным стаў актывіст з Вілейкі Святаслаў Барановіч. Зараз мужчына знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ) на завулку Акрэсціна, дз хутчэй за ўсё яму будзе прад’яўлена абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага часткай 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь – “удзел у масавых беспарадках”. Як і іншым абвінавачаным, па гэтым артыкуле, падсуднаму пагражае ажно да васьмі год турэмнага зняволення.
- Быў узяты пад варту яшчэ адзін чалавек – Святаслаў Барановіч з Вілейкі наколькі я зразумела. Прынамсі там жывуць яго сваякі. Ён утрымліваўся ў ІЧУ і быў у статусе падазраванага недзе з 15 чэрвеня. Сёння яму павінны прад’явіць абвінавачванне. Справа насамрэч працягнута і працягнута яна па некалькіх прычынах: адна з іх – яшчэ ёсць 7 абвінавачаных і неасуджаных да гэтага моманту, якія знаходзяцца пад падпіскай аб нявыездзе і плюс двое з іх знаходзяцца у вышуку. – пракаментавала сытуацыю для “Радыё Рацыя” праваабаронца Наста Лойка.
Паводле меркавання праваабаронцаў, арышты за Плошчу могуць працягвацца неабмежаваную колькасць часу. Да таго-ж застаецца яшчэ шэраг асоб, якія чакаюць разгляду сваёй справы.
Post new comment