Дэпутат Еўрапарламенту Ганс-Герт Поттэрынг узяў шэфства над Алесем Кіркевічам
Ганс-Герт Поттэрынг, былы прэзыдэнт Еўрапарламенту, старшыня фонду Конрада Адэнаўэра пачаў апекавацца справамі палітзняволенага намесніка старшыні “Маладога Фронту” Алеся Кіркевіча.
line-height:normal"> “Не гледзячы на маладыя гады, Алесь Кіркевіч ужо паспеў засведчыць аб адданасці справе свабоды і дэмакратыі ў сваёй краіне, Беларусі. Я надаю вялікае значэнне падтрымцы хлопца ў яго грамадзкай дзейнасці, узяўшы над ім апеку. Я заклікаю прэзыдэнта Лукашэнка неадкладна вызваліць Алеся і ўсіх палітзняволеных.”
Пан Готтэрынг далучыўся такім чынам да кампаніі «Шэфства над палітвязьнямі» . Кампанія была ініцыявана некалькі месяцаў таму праваабарончай арганізацыяй «Libereco — Partnership for Human Rights». Яе мэта — каб кожны палітзняволены ў Беларусі і яго сям’я атрымалі маральную ды палітычную падтрымку збоку нямецкіх парлямэнтароў. Сутнасьць такога падыходу ў тым, каб сачыць за праблемамі “падшэфнага” палітвязня, падтрымліваць, у тым ліку і матэрыяльна, ягоную сям'ю, распаўсюджваць інфармацыю пра палітзняволеных у Беларусі з мэтай іх вызвалення.
Раней пра сваё шэфства над палітвязнямі Мікітам Ліхавідам, Паўлам Севярынцам, Змітром Дашкевічам, Аляксандрам Атрошчанкавым, Міколам Статкевічам, Андрэем Саннікавым, Змітром Бандарэнкам заявілі сябра Бундэстагу і ПАРЭ Мануэль Cарацін, сябра Эўрапарлямэнту Міхаэль Галер, нямецкія дэпутаты Крыстофэр Штрэсэр, Франц Цёнэс, Марылюіза Бэк, польскі эўрадэпутат Марэк Мігальскі.
Post new comment