Сяргей Марцалеў: “Буду патрэбны сваёй краіне”

Камітэт абароны рэпрэсаваных наведаў пасля вызвалення з турмы КДБ Сяргей Марцалеў. Ён зняў са сцяны свой партрэт з ланцуга зняволеных.

Сяргея Марцалева затрымалі 23 снежня 2010 года, калі ён кіраваўся на цягніку да Варшавы, каб прыянць удзел у здымках «Белсата». Марцалеў быў сябрам выбарчага штаба Міколы Статкевіча.


Сяргей падзякаваў сябрам праваабарончых арганізацый і ўсім неабыякавым людзям за падтрымку,  якую ён адчуваў, асабліва сваёй гераічнай бабулі Зоі Фёдараўне.
  

Сяргей Марцалеў знаходзіўся ў адной камеры разам з Аляксандрам Атрошчанкавым у вязніцы КДБ. Абыходжанне ў турме было вельмі жорсткім, асабліва з боку людзей ў масках.Пра многіят эпізоды пытак Сяргею не хацелася б ніколі казаць услых у сваёй сям’і.
     

Кіраўнік турмы неаднаразова выклікаў вязняў на доўгачасовыя размовы. Частей і даўжэй дапытвалі Аляксандра Фядуту. Здавалася, што кіраўніцтва турмы ўзяло на сябе следчыя функцыі.


“Крымінальнікі кажуць, што сістэма працуе на знішчэнне чалавека. Гэта я адчуў, калі ляжаў, прытуліўшыся халоднай спіной да сцяны, і адчуваў мароз на сваёй скуры. Недахоп вітамінаў сказаўся на зубах.


Газеты ў камеру  даходзілі з выразанымі часткамі, якія датычыліся падзей 19 снежня. Сапраўднай радасцю было атрымліваць перадачы ад родных. Шматок сала і альбо крыху зефіра падымалі настрой.


Новы год мы сустрэлі ў камеры з шасці чалавек, кожнаму перадалі пачастунак і мы не адчувалі сябе забытымі.Ахоўнік абвесціў пра набліжэнне Новага году за 5 хвілін, хаця гэта рабіць яму было забаронена..
 
Аператыўнікі спрабаваць  абвінаваціць “ раскруціць” мяне як
“партугальскага шпіёна” , абвінаваціць у супрацоўніцтве з замежнымі разведкамі, правяралі на дэтэктары ілжы. Усе гэтыя фальшывыя абвінавачванні былі адкінуты.
   

Папярэдне яны патрабавалі альбо прызнаць сваю віну па артыкуле 342, або працягваць “ упірацца” па артыкуле 293 і чакаць больш жорсткага прысуду. Разумеючы, што не буду нікому шкодзіць, я прызнаў сваю віну па 342 артыкуле. Для мяне было нечаканым, што мяне судзілі разам з Ірынай Халіп і Паўлам Севярынцам, і я атрымаў прысуд у два гады ўмоўна”
 
На пытанне пра далейшыя планы Сяргей Марцалеў адказаў:
“Я маю кваліфікацыю палітолага, працаваў ва многіх грамадскіх арганізацыях, веру, што мая кваліфікацыя спатрэбіцца”.

 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.