Мікіта Ліхавід зноў у карцэры. Яшчэ на 20 сутак

Як паведамляе “Радыё Свабода”, адвакат Дар’я Ліпкіна наведала свайго падабароннага Мікіту Ліхавіда ў Наваполацкай калоніі. Да гэтага ад актывіста руху «За свабоду» больш як тыдзень не было вестак, і сваякі вязня не выключалі, што ён зноў, ужо пяты раз за два месяцы ў калоніі, трапіў у карцар. Гэтак і выявілася. Прычым гэтым разам Мікіта Ліхавід атрымаў самы вялікі тэрмін карцару, кажа маці актывіста Алена:
 
«Яму далі 20 сутак карцару. Аб’ядналі адразу 4 парушэнні і далі 20 сутак. З ім бачылася адвакат. Казала, не буду хаваць, што вельмі худы, бледны, сінія кругі пад вачыма. Але трымаецца мужна, ні на што не скардзіцца».
 
Паводле адваката, Мікіту Ліхавіда абмежавалі ў выдатках у турэмнай краме — дазволілі траціць на набыццё ежы толькі 70 тысяч рублёў на месяц, хоць звычайна вязням дазваляюць траціць больш за 200 тысяч. Таксама стала вядома, што Мікіта Ліхавід так і не атрымаў бандэроль з рэчамі туалету, якую яму дасылала раней маці. 11 ліпеня Алене Ліхавід удалося дазваніцца да лекара, які рэгулярна наведвае карцар. Паводле лекара, Мікіта ні на што не скардзіцца.
 
21-гадовы актывіст Руху "За Свабоду" Мікіта Ліхавід быў асуджаны ў сакавіку Наталляй Пыкінай з Партызанскага суда Мінска на 3,5 года калоніі за ўдзел у "масавых беспарадках" 19 снежня ў Мінску. Адбывае пакаранне Мікіта ў Наваполацкай калоніі. Палітвязень трапляе ў карцэр ужо другі месяц запар.

 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.