У ізалятары на “Акрэсціна” рыхтуюцца да чарговых прысудаў

Прыйшоўшыя да прахадной брамы “Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў” на зав. Акрэсціна падтрымаць сваіх сяброў, родных і блізкіх, асуджаных за акцыі “маўклівых пратэстаў”, цэлы дзень не маглі перадаць сабраныя перадачы. Спачатку супрацоўнікі ўстановы паведамлялі, што прыём не будзе весціся выключна да абеду па тэхнічных прычынах. Але ніхто з тых, хто цэлы дзень прачакаў з цяжкімі торбамі ля турэмнае сцяны так і не дачакаўся выпраўлення таемных “тэхнічных перашкод”.
 
“Дамовілася 6 ліпеня на сустрэчу каля будынку нацыянальнай бібліятэкі з сябрам. Крыху спазнялася і вырашыла папярэдзіць яго, на што ён па мабільным сказаў, што яго ўжо кудысці вязуць. Спачатку не верыла, думала прыдумляе. У выніку асудзілі хлопца на 10 сутак, вось зараз перадачы носім і спрабуем як-неяк падтрымаць. Толькі дзяжурны на КПП, кажа пакуль, што да абеду нікога не прымуць. Будзем вось чакаць,” – паведаміла студэнтка Саша.
 
Пасля абеду праца па прыёму перадач так і не пачалася, сярод сабраўшыхся нарастала абурэнне, з вокнаў камэр пачалі з’яўляцца аркушы паперы з надпісамі “ШОС” і “Жыве Беларусь”, нехта з арыштаваных змайстраваў з паперы нават бел-чырвона-белы сцяг. Неўзабаве да ізалятара пад’ехў цэлы караван аўтазакаў для перавозкі асуджаных, так-жа раптоўна знікшы за задратаванымі сценамі. Праз некалькі гадзін караван спецтранспарту выехаўшы з брамы знік у невядомым накірунку. Па інфармацыі “Нашай Нівы” калонна рушыла ў бок Жодзіна, куды з-за недахопу месцаў маглі адвезці частку арыштаваных.
 
“Толькі што з’ехала калонна аўтазакаў,- пайшлі чуткі быццам бы палітычных перавозяць у Жодзіна. Ці то з-за недахопу месцаў, ці то каб падрыхтавацца да новых затрыманняў у сераду. Праўда чытала ў інтэрнэце аб нядаўняй сутычцы футбольных хуліганаў і шматлікіх затрыманнях, магчыма гэта іх прывезлі. Супрацоўнікі ўстановы нам тут пакуль нічога не тлумачаць.”- пракаментавала сытуацыю  студэнтка Вера, прыйшоўшая перадаць перадачу асуджанаму сябру.
 
Праваабаронца з «Вясны» Наста Лойка 7 ліпеня, пасьля чарговай хвалі арыштаў, распавяла Свабодзе: «Паводле нашых дадзеных, на Акрэсціна ўжо не хапае месцаў для асуджаных, і частку з іх павязуць адбываць пакаранне ў жодзінскі ізалятар. У прыватнасці туды трапяць тыя, каго асудзілі ў Заводзкім судзе Мінску».

Нагадаем, што ў ізалятары на Акрэсціна і ў Жодзіна зараз знаходзяцца людзі арыштаваныя за ўдзел у «маўклівых» акцыях пратэсту 3 і 6 ліпеня ў Мінску. Некаторыя з іх абвесцілі галадоўку. Па некаторых звестках спісы адвезеных у Жодзіна будуць даступныя толькі заўтра.

 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.