Сем’і палітзняволеных праходзілі рэабілітацыю ў Літве
Яшчэ адна група родных беларускіх палітычных зняволеных ці пацярпелых ад рэпрэсій адпачыла і паправіла здароў’е ў санаторыі “Эгле” у Друскенікі Рэспублікі Літва. Адпачынак працягнуўся 2 тыдні. Гэтую ўжо стаўшую традыцыйнай акцыю ладзілі “Праваабарончы альянс” і Камітэт абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць” пры падтрымцы літоўскага боку.
Па словах сябры Рады “Праваабарончага альянсу” Антаніны Кавалёвай, агулам гэтым разам адпачыла 10 чалавек. У іх ліку маці Андрэя Саннікава Ала Ўладзіміраўна, бацька Мікалая Стакевіча Віктар Паўлавіч, дзед і бабуля Сяргея Марцалева, студэнтка Мая Абрамчык, якой спецназаўцы падчас падзеяў 19 снежня 2010 году зламалі нагу
- Ім патрэбная была нейкая медычная рэабілітацыя і псіхалагічная і маральная таксама. Людзі ставіліся да іх вельмі ўважліва і абыходзіліся з імі вельмі добра, падтрымлівалі іх. Цяпер грамадства аб’ядноўваецца, простыя людзі збіраюць праяўляюць сваю салідарнасць матэр’яльную дапамогу і маральна падтрымліваюць пацярпелых і іх сем’і. І грамадскія арганізацыі і нашы замежныя партнёры пацярпелых у бядзе не пакідаюць. Гэта маральная падтрымка для тых хто актыўна займаецца грамадскай дзейнасцю і таксама сігнал для тых хто баіцца сябе праявіць. Людзі не бойцеся – вы не застанецеся адны.
Па словах Антаніны Кавалёвай, кампанія па дапамозе родным палітычных зняволеных і пацярпелым ад рэпрэсій працягнецца. “Мы спадзяемся, што да канца года “Праваабарончы альянс” і "Салідарнасць" здолеюць адправіць на адпачынак у Літву яшчэ як мінімум 10 чалавек” – сказала праваабаронца.
Паводле Радыё Рацыя
Post new comment