Не трэба баяцца
На вайсковых могілках Мінску прайшла акцыя, прысвечаная памяці Акрэсціна Барыса Сямёнавіча. У ёй прынялі ўдзел людзі, якія адсядзелі 10-15 сутак за “маўклівыя акцыі” ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на завулку Акрэсціна.
Гэты цэнтр стаў сумнавядомым за апошнія некалькі гадоў, а назва Акрэсціна стала наракальнай для вызначэння турмы, у якой адбываюць арышт людзі, прыймаючыя ўдзел у акцыіях пратэсту.
Між іншым, старэйшы лейтынант, лётчык штурмавой авіяцыі Барыс Акрэсцінзусім не заслужыў, каб яго імя ўзгадвалася ў сувязі з гвалтам і сваволлем, якія сёння беларускія ўлады ажыццяюць у дачыненні да сваіх грамадзян.
Удзельнікі акцыі, папярэдне сабралі інфармацыю пра лёс лётчка, гвардзейскі поўк, у якім ён служыў, прыгадвалі, як Акрэсцін бяз страху атакаваў варожыя эшалоны, каб спыніць іх прасоўванне на Захад.
Ён памёр 6 ліпеня 1944 года ў 20 кіламетрах паўднёвее Мінску, скіраваўшы свой палаючы самалёт на адзін з нямецкіх эшалонаў.
Людзі, якія не баяцца дзейнічаць, у Беларусі былі, ёсць і будут. Не трэба баяцца выходзіць на плошчы, каб выказваць сваю грамадзянскую пазіцыю, не трэба баяцца “страхоццяў з дубінкамі”, арыштаў, - звярнуліся арганізатары акцыі да сабраўшыхся.
Падобныя акцыі плануецца праводзіць штосуботу аб 11:00. Атрымаць даведку можна па тэлефоне: (8-029) 743 36 61
Post new comment