Анжэліка Граф узяла апеку над палітвязнем Сяргеем Казаковым
Анжэліка Граф, дэпутат і адказны за правы чалавека ад SPD у Бундэстагу, пачала апекавацца справамі палітвязня Сяргея Казакова.
“Сяргей Казакоў быў арыштаваны за мірную дэманстрацыю за дэмакратызацыю беларусі. Праз падтрымку Казакова, мне бы хацелася звярнуць грамадскую ўвагу на лёс Сяргея і іншых зняволеных па палітычных матывах. На маю думку, тое, што адбываецца ў Беларусі проста непрымальна і наўпрост парушае базавыя каштоўнасці свабоды сходаў, супольнасцей і арганізацый. Як сябра Міжнароднай Супольнасці па Грамадзянскіх і палітычных правах, я звяртаюся да беларускіх уладаў, з патрабаваннем скасаваць папярэднія рашэнні і вызваліць вязняў.” – зазначыла аб сваёй матывацыі далучэння да кампаніі Анжэліка Граф.
Post new comment