Алесь Бяляцкі: побыт за кратамі

Як паведамляе прэсавая сайт spring96.org, арыштаваны старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі імкнецца як мага больш прадуктыўна выкарыстоўваць час, які ён вымушаны праводзіць за кратамі. Праваабаронца шмат чытае, займаецца англійскай мовай, робіць фізічныя практыкаванні і піша мемуары пра згуртаванне маладых літаратараў “Тутэйшыя”, адным з заснавальнікаў якога ён быў.

“Тут болей няма чаго і рабіць, як лісты чытаць і пісаць самому (што не рабіў ужо гадоў 15). У мяне ўсё добра. Уцягнуўся ў тутэйшае жыццё збольшага, гляджу тэлевізар (тут два каналы бярэ), вучу (падвучваю) ангельскую, чытаю”,- напісаў Алесь Бяляцкі ў адным са сваіх лістоў на волю.
 
У іншым лісце праваабаронца адзначае, што бібліятэка ў СІЗА “на дзіва, не такая і благая”. “Нават на наступны раз я беларускія кніжкі замовіў. Іх тут развозяць двойчы на месяц”,- піша старшыня “Вясны”. Таксама ён паведаміў, што прачытаў у ізалятары кніжку Варлама Молатава “Калымскія расказы”.


“Чытаў у Народнай пра пікеты, якія забаранілі. Можа хоць маё становішча змусіць беларускіх праваабаронцаў крыху хутчэй рухацца”,- спадзяецца кіраўнік “Вясны”.
 
Не забывецца Алесь Бяляцкі і на фізічную актыўнасць. “Я тут раблю розныя фізічныя практыкаванні, каб хоць троху трымаць сябе ў форме. Хаджу па прагулачным дворыку, адціскаюся, падскокваю, размінаюся”,- піша ён.


Практыкаванні добра паўплывалі  на апетыт праваабаронцы “У мяне зноў зьявіўся апетыт, першы тыдзень зусім не хацелася есці. Здароўе ў мяне пакуль нармальнае, настрой – таксама”,- зазначыў Алесь Бяляцкі.


Як распавяла ў інтэрв’ю “Еўрапейскаму радыё” Паліна  Сцепаненка, у адным з лістоў да яе “Алесь піша, што ён пачаў пісаць мемуары пра згуртаванне маладых літаратараў “Тутэйшыя”. Ён заклікаў мяне напісаць такія ж мемуары і патэлефанаваць іншым сябрам згуртавання, папрасіць, каб і яны напісалі свае ўспаміны пра тыя гады – канец 80-х, калі існавала гэтае згуртаванне”.


Урыўкі з лістоў, у якіх Алесь Бяляцкі распавядае пра свой настрой, унутраныя адчуваньні:
“Я сам настройваюся да суда – месяцаў на шэсць. Калі атрымаецца раней – будзе добра. Пакуль я да гэтага не рыхтуюся, не спяшаюся, буду рыхтавацца пазней. Таксама я вывучаю мясцовыя правілы паводзінаў: калі есьці, калі хадзіць на “дальняк” – тут усё рэгламентавана, але вельмі паважаецца асабістая недатыкальнасць (прастора) вакол цябе і нашая ўбогая уласнасць, калі толькі ты сам не назаляеш іншым…


…Жыццё для мяне тут спынілася, калі параўнаць з апошнім годам, але ў гэтым таксама ёсць свой пазітыўны сэнс, бо ёсьць час шмат думаць. Але я сябе не накручваю, не будую ніякіх вялікіх плянаў, усведамляючы, што шмат што зараз у маім жыцці залежыць не ад мяне асабіста, а ад знешніх фактараў. Адным словам, я плыву па рацэ лёсу і рыхтую сябе да любога разьвіцця падзеяў”.

 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.