Брэскі абласны суд апраўдаў Зміцера Шурхая
Брэсцкі абласны суд прызнаў арышт мясцовага актывіста БХД, Зміцера Шурхая і прысуд раённага суда горада Брэста неправамоцным за адсутнасцю склада злачынства. Нагадаем, што Шурхай адседзеў адміністратыўны арышт за нібыта лаянку матам, а фактычна за ўдзел у “маўклівай” акцыі пратэсту 28 чэрвеня. Пасля вызвалення хлопец накіраваў скарду ў гарадзкі суд, а пасля яе незадавалнення ў абласны.
“Пасля такога нечаканага рашэння абласнога суда, буду судзіцца за кампенсацыю. Бо атрымліваецца, што адседзеў за тое, у чым няма зусім склада злачынства. Адседзеў проста так. Зараз, супольна з юрыстамі будзе падрыхтавана адмысловая скарга. Хацелася б і міліцыянтаў. Складаўшых пратаколы, затрымліваўшых мяне прыцягнуць цяпер да адказнасці.” – пракаментаваў Зміцер Шурхай.
Post new comment