Васілевіч і Мірзаянаў: “З дзяцінства разам”
Шчасце вярнуцца дадому, да родных, водар свабоды адлюстроўваецца на светлых тварах нядаўніх студэнтаў, якім давялося апынуцца ў зняволенні, адбыць цяжкія месяцы бязвінных пакутаў. Кожная новая сустрэча пераконвае: героі Плошчы – людзі высокіх ідэалаў, цвёрдай перакананасці, веры і мэтанакіраванасці.
-Мы сябруем больш 10 гадоў,- распавёў Фёдар Мірзаянаў. - Я нарадзіўся ў Баранавічах, вучыўся разам з Іллёй ў гімназіі, я – ў матэматычным класе, Ілля - ў палітэхнічным. Я прыехаў у Мінск і паступіў вучыцца ў эканамічны універсітэт, узімку быў на трэццім курсе, паспеў здаць зімовую сэсію. Калі мяне арыштавалі, я яшчэ лічыўся студэнтам.
Ілля Васілевіч вучыўся ў Мінскім палітэхнічным каледжы на 4 курсе і быў выключаны 29 снежня.
У гэтым жа каледжы вучыўся Мікіта Ліхавід.
Дырэктар вучэльні Падгайскі кожную выбарчую кампанію бязлітасна выганяе студэнтаў з тых, хто удзельнічае ў пратэстах, хто трапляе на суткавыя арышты.
Фёдар Мірзаянаў доўгі час утрымліваўся ў турме на Валадарскага ў перанаселенай камеры. Яго бацька Рым Мірзаянаў звяртаўся да дыпламатаў і ставіў на увагу тое, што хлопец некалькі разоў перахварэў у турме, у яго абвастрыліся хранічныя захворванні.
Летам Фёдар знаходзіўся ў калоніі ўзмоцненага рэжыма “ Ваўчыныя норы” ў Івацэвічах.
Юнак пісаў шмат лістоў з турмы і калоніі. Нягледзячы на тое, што лісты Фёдара праходзілі цэнзураванне, яго маці , Людміла Фёдараўна, атрымала магчымасць прачытаць нават такія радкі ад сына : “Колькі гэта грошаў трэба было скрасці, каб у краіне, якая ні з кім не ваюе, у якой выдатная знешняя кан’юктура, якуе Расія датуе газам і нафтай, пачаўся такі сур’ёзны крызіс? Уяўляю, што шмат. Усе праграмы імпартазамяшчэння, ільготнага крэдытавання, падтрымкі сельскай гаспадарцы- выдатная магчымасць карупцыі,”- пісаў юнак з турмы.
Ілля Васілевіч таксама шмат думае пра сучаснае становішча Беларусі. Ён упэўнены, што краіне трэба ўступаць у Еўразвяз, уваходзіць ў Савет Еўропы.
-Беларусі трэба ратыфікаваць Еўрапейскую канвенцыю па правах і асноўных свабодах чалавека, у якой патрабуецца забяспячэнне недатыкальнасці асобы, павагі да асабістага і сямейнага жыцця, права на справядлівае судзебнае разбіральніцтва, недапушчальнасці пытак і гвалту, - упэўнены хлопец.
Post new comment